АЛЬБОМ ВОЛЬГІ САЗЫКІНАЙ У «КАЛЕКЦЫІ ПАРТЫЗАНА»

 У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом «Вольга Сазыкіна», дзе сабраныя працы — ад жывапісу і шкла да інсталяцый і аб’ектаў — унікальнай беларускай мастачкі Вольгі Сазыкінай.

Ажыцьцяўляючы пастаянныя дзеяньні, практыкуючы пэўны набор стратэгій, яна адрываецца ад навязаных лякальных крытэраў у мастацтве, адмяняе тэорыю. Ейнае мастацтва — гэта пэрсанальны погляд на ўласнае мінулае й сучаснасьць у кантэксьце рэальнага часу й месца. Таму, знаходзячыся ў «прасторы ўчынкаў» (М. Гельман), Вольга Сазыкіна штораз аднаўляе сваё «шчырае выказваньне». Рэалізуючы такім чынам выключную ролю мастака.

Вольга Рыбчынская

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Мінска. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology