Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава

12 ліпеня адбудзецца імпрэза, прысвечаная перавыданню кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

Кніга не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць «думаць вачыма». «На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма…» — распавядаў Міхал Анемпадыстаў.

Увечары 12 ліпеня мы паспрабуем аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб здолець убачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры.

У імпрэзе прымуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык і арганізатар кампаніі па выданні кнігі Тацяна Вадалажская.

«Колер Беларусі» — захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў. Гэта адна з першых спробаў прадставіць беларускую мінуўшчыну і сучаснасць праз яе колеры і адценні, прыродныя структуры, народжаныя пад уздзеяннямі трох стыхій.
Кніга ўбачыла свет дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by. На імпрэзу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі кампаніі, каб атрымаць свае асобнікі, а таксама тыя, хто хочуць пазнаёміцца з кнігай і набыць яе.

Калі: 12 ліпеня, 19.00
Дзе: Культ. цэнтр КОРПУС (пр. Машэрава, 9)

Падзея ў Фэйсбук: https://www.facebook.com/events/421467921667286/


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology