РЫХТУЕЦЦА ДА ВЫДАННЯ КНІГА ВЯДУЧАГА ДРАМАТУРГА СУЧАСНАСЦІ!

Стартавала краўдкампанія на выданне зборніка п’ес беларуса Паўла Пражко, якому прарочаць Нобелеўскую прэмію ў галіне драматургіі.

Паўла Пражко называюць вядучым драматургам сучаснай драматургіі, які змяніў «ход развіцця сучаснай п’есы». Спектаклі па яго п’есах пастаўлены ў дзясятках тэатрах па ўсім свеце, а п’есы перакладзены на польскую, беларускую, нямецкую, англійскую, фінскую, літоўскую і латышскую мовы. Ён уладальнік дзесяткаў узнагарод і прэмій вядучых конкурсаў і фестываляў рускамоўнай драматургіі.

П’есы Паўла Пражко распавядаюць пра нашых сучаснікаў, апісваюць штодзённасць, руціну, ствараючы з гэтых шэрых «пазлаў» прыгажосць. Ён стваральнік асаблівай драматургічнай мовы, дзякуючы якой узнік напрамак новай драмы — «тэатр Паўла Пражко».

Тым не менш да гэтага часу не выдадзена ні адна персанальная кніга Паўла Пражко.

Не чакаючы «цуду» ад чыноўнікаў культуры, мы вырашылі зрабіць «цуд» самі — з вашай дапамогай. Мы ўпэўненыя, што гэтая кніга стане неверагоднай падзеяй для ўсёй постсавецкай культурнай прасторы. У зборнік увойдуць больш за 10 п’ес і тэкстаў («Трусы», «Жизнь удалась», «Запертая дверь», «Легкое дыхание», «Три дня в аду», «Солдат» і інш.). Яны напісаныя для тэатра, але яшчэ большае задавальненне іх чытаць. Гэтыя п’есы нікога не пакінуць абыякавымі.

Каму гэтая кніга проста неабходная — ўсім, хто, незалежна ад прафесіі і ўзросту, любіць сучасную літаратуру і тэатр усім сэрцам.

А таксама:

— прафесіяналам тэатра: гісторыкам, драматургам, рэжысёрам і акторам;

— гуманітарыям: літаратуразнаўцам, філосафам, гісторыкам, даследчыкам;

— студэнтам творчых ВНУ;

— бібліятэкам.

 Мы ўжо зрабілі папярэдні адбор п’ес і тэст-вёрстку, распрацавалі дызайн кнігі і нават стварылі плакат, які ўключае ў сябе ўнікальны візуальна-драматычны тэкст Паўла Пражко «Я свободен» (535 фотаздымкаў і 13 подпісаў да іх). Гэты плакат будзе выкарыстаны як супервокладка для кнігі. Засталося давесці кнігу да фінальнага этапу — давярстаць, сабраць з вашай дапамогай неабходную суму і надрукаваць.

 Стаць часткай унікальнага праекта і атрымаць кнігу можна тут: https://ulej.by/project?id=726592

 Мы — гэта супольнасць людзей, якія працуюць у тэатры і для тэатра. А таксама адукацыйны праект «Школа ТЕАРТ» ( «АРТ Карпарэйшн») і Еўрапейскі каледж ліберальных мастацтваў (ECLAB).

Мы на Facebook https://www.facebook.com/pavelpryazhko


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology