Размова з Вольгай Гапеевай з нагоды выхаду новай кнігі

18 красавіка | 19:00 | Кнігарня Логвінаў

Размова з Вольгай Гапеевай з нагоды выхаду новай кнігі «Чорныя макі»

Удзельніцы/кі:
• Вольга Гапеева — аўтарка
• Вера Бурлак (ака Джэці) — паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца
• Зміцер Вішнёў — выдавец, пісьменнік і мастак

«Чорныя макі» — гэта кніжка-пярэварацень, кніжка-інтэрпрэтацыя, месца, дзе спалучаюцца сістэмы, якімі мы спрабуем нешта патлумачыць, каб можна было жыць далей.

Вольга Гапеева — паэтка, пісьменніца, лінгвістка. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай мовы), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Удзельніца шматлікіх літаратурных фестываляў і канферэнцый, лаўрэатка літаратурных прэмій і стыпендый (Аўстрыі, Германіі, Латвіі).

Уваход вольны!

  


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology