Збор тэкстаў у нумар часопіса “pARTisanka”

Аб’яўлены збор тэкстаў для нумара часопіса “pARTisanka”, выхад якога плануецца ў пачатку 2020 года.

Да ўдзелу ў нумары запрашаюцца аўтаркі з гуманітарнай, культурнай і мастацкай сфер. Тэкст можа быць напісаны як у фармаце акадэмічнага тэкста, так і эсе, і закранаць адну альбо некалькі наступных тэм у кантэксце беларускага (сучаснага) мастацтва:
— фемінізм
— гендэр
— інклюзіўныя практыкі
— эмансіпацыя
— сэксуальнасць
— цялеснасць
— новая эстэтыка
— экалогія/ассяродзе

Вашу прапанову, якая павінна ўключаць назву, апісанне тэмы і канцэпцыі (200-300 слоў) і кароткія звесткі пра аўтарку, трэба даслаць на скрыню: partisanmag.by@gmail.com да 15 кастрычніка.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology