“Kласіка і авангард: польская кінадакумэнталістыка” у Гродна і Мінску

Пасля правядзення Майстроўні кінадакументалістыкі ў Kaptaruny Art Village у жніўні 2019 года запрашаем на лекцыі пра польскае дакументальнае кіно ў Гродна 12 і 13 кастрычніка (Цэнтр гарадского жыцця) і Мінску 19 і 20 кастрычніка (Майстэрня сацыяльнага кіно).

Ілюстраваныя лекцыі: 

1) Класіка і авангард у польскім дакументальным кіно — Іаланта Кільян
2) Шчаслівыя работніцы і работнікі — дэканструкцыя міфаў у польскай кінадакументалістыцы 1950-1990-х — Святлана Курс
3) Дапаможнік кінадакументаліста, альбо як гэта робіцца ў польскай кінадакументалістыцы — Іаланта Кільян, Святлана Курс

Уваход вольны!

Падтрымана Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспубліка Польшча ў рамках праграмы “Незалежная” на 2017-2022 гг. і ў рамках праграмы інстытута Адама Міцкевіча “Культурныя масты”. www.culture.pl

Aрганізатар Stowarzyszenie Młodych Twórców — “Ku Teatrowi” (Познань, Польшча)

Цыклы ілюстраваных лекцый пад назваю “Сто на сто: польскае дакументальнае кіно” — 100% знятай рэчасінасьці, 100% вобразу і 100% гуку ў кінакадры» пройдуць 12-13 кастрычніка 2019 г. у Гродне i 19-20.10.2019 у Мінску. 

Расповед пра польскае дакументальнае кіно ў кантэксце “авангарду” і “класікі” мы вядзем праз прызму вельмі важнага тэрміну — “сотка”, “сто на сто”. На жаргоне кінадакументалістаў гэта азначае кінаэпізод, які рэгіструе 100% вобразу і 100% гуку з намерам зафіксаваць “дакументальную праўду”. Для ілюстрацыі расповеду пра польскае дакументальнае кіно мы выбралі фільмы і іх фрагменты, што ўвайшлі ў гісторыю польскай дакументалістыкі ў якасці найбольш “рэвалюцыйных”, а таксама фільмы, якія здабылі ўзнагароды на польскіх і міжнародных кінафестывалях. І стаялі на шляху да здабыцця Оскара. 

“Сто на сто” — гэта асноўны, калі не найважнейшы, спосаб стварэння мастацкага дакументальнага фільма. Мы будзем шукаць і паказваць “соткі”, спазнаваць рэчаіснасць праз гэтую прызму, даследаваць гісторыі, расказаныя гэткім чынам, адчытваць кінаметафары творцаў менавіта ў кантэксце “дакументальнай праўды”. 

“Соткі” здаюцца вельмі важнымі ў працэсе здымкаў, яны расказваюць праўду ў стылі cinema direct і cinéma vérité, але ж “Праўду можна расказаць рознымі спосабамі”. Вераемнасць падзей, сітуацый, аўтэнтычных паводзінаў, перажыванняў, эмоцый вызначае праўду пасылу. Менавіта праўдзівасць падгледжаных ці створаных сітуацый стварае ўздзеянне на гледача“, — цытата з “Дапаможніка кінадакументаліста” прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай. Важным зыходным пунктам для нас стаў праект “100/100. Эпоха польскага дакументальнага кіно”, пра які Яцэк Бромскі пісаў: “Нават самыя гарачыя энтузіясты кіно часта забываюцца пра тое, што дзясятая муза пачыналася з дакументалістыкі. Больш за 120 год бліскучай гісторыі польскай кінадакументалістыкі распасціраецца паміж першымі эксперыментальнымі фіксацыямі Варшавы ХIX ст. Казімежа Прушынскага — піянера польскай і сусветнага кінематографа і яскравым трыумфам двух польскіх дакументалістаў, фільмы якіх — “Іаанна” і “Наш праклён” — аказаліся сярод пяці найлепшых кароткаметражных дакументаў з усяго свету, намінаваных у 2015 г. на Оскар.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology