Улазіны кнігарні Логвінаў

У гэтую  пятніцу абноўленая кнігарня Логвінаў урачыста адкрыецца!

4 кастрычніка заходзьце па:

ЗНІЖКІ 30-70 адсоткаў на ўсе кнігі. Увесь дзень, ад 11-00 да 20-00.

КУЛЬТПРАГРАМУ, у якой:

—  “Клуб “Тры трункі”. Тры літаратары прынясуць на ўлазіны свае ўлюбёныя напоі ды частуюць сваіх чытачоў.

—  Гіпсавыя адбіткі літарацкіх рук на “Сценцы славы”. Вядомыя літаратары

— Конкурс “Кнігі і што?” з каштоўнымі прызамі. Кнігарні шукае другое імя. “Логвінаў”, кнігі і шакалад”, або “Логвінаў. Кнігі і хамячкі”. Аўтар самай паспяховай другой назвы атрымае кніжны прыз.

— нязмушаныя пытанні літаратарам. Праз фб у вас ёсць магчымасць задаць пытанне літаратарам. Але гэта пазней

— Капсула вечнасці . Пішам на друкарскай машынцы пажаданні кнігарні ў будучыню.

— прэзентацыя кнігі Адама Глобуса “Рысы”

Час  культпраграмы — з 18-00 да 20-00.  

УРАЧЫСТЫ АД’ЕЗД КНІГАБУСІКА на якім  логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.  На ганку кнігарні мы пакажам дызайнерскі кнігабусік, распавядзем пра праект “Вандроўная кнігарня”, запросім у сярэдзіну зрабіць сэлфуху. Потым разаб’ем пляшку шампану аб лабавуху і памахаем вам на развітанне ручкай, бо выправімся на ёй у Гальшаны.

Адрас дзейства.Кнігарня Логвінаў, вуліца Караля 22(станцыя метро “Фрунзенская”, у памяшканні крамы-музею “Б/Уржуазные ценности”).  


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology