Паказы фільмаў Алега Чорнага на фестывалі «Лістапад»

У межах Мінскага міжнароднага кінафестывалю / ММКФ «Лістапад» адбудзецца рэтраспектыва фільмаў Алега Чорнага. Сеансы пройдуць у кінатэатры «Піянер» 7 і 8 лістапада.

Падрабязней тут http://listapad.com/by/programm/vnekonkursnye-pokazy-dokumentalnogo-kino/oleg-tcherny-s-films/.

Алег Чорны
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Вучыўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і студыі сучасных мастацтваў Лё Фрэнуа (Францыя). Аўтар дакументальных і ігравых фільмаў, а таксама работ, якія не ўкладваюцца ў межы традыцыйных жанраў (эксперыментальнае кіно, відэамастацтва і інш.). Яго фільмы дэманстраваліся на міжнародных кінафестывалях і ў культурных цэнтрах, прысвечаных сучаснаму мастацтву. У 2018 годзе ўдзельнічаў у групавой выстаўцы «ZBOR In Progress» у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology