ВЯЛІКІ КАВАЛАК ГАЗОНА

Валерыян Малі, швейцарскі мастак, прафесар Вышэйшай школы мастацтваў Берна

У 2012 годзе я сам адзін стаяў перад Палацам прэзідэнта ў Мінску, збіраючыся сфатаграфаваць штосьці, чаго ніколі дагэтуль не бачыў і, галоўнае, ніколі дагэтуль не а д ч у в а ў: з дакладнасцю да міліметра пастрыжаны зялёны газон, які сваёй дасканаласцю выклікаў у мяне страх у самым простым сэнсе слова. Метафізічная жуда ахапіла мяне: кавалак газона!… Ніводная травінка не падрэзаная адрозна ад іншых… ніводнай травінцы не дазволена “выдзеліцца”.

Экскурсія з Артурам Клінавым, жнівень 2012 года. Разам з Ірынай Герасімовіч, Бенуа Піканам (Вышэйшая школа мастацтваў Берна) і студэнтамі з Берна і Мінска, 2012 год

Мне тут жа зрабіў заўвагу апрануты ў цывільнае чалавек, падобна, супрацоўнік дзяржбяспекі. Відавочна, прэзідэнт і яго світа спалохаліся майго зацікаўленага позірку…

Але гэтымі днямі мы пільна прыглядаемся! Гэтым разам як раз мы пільна назіраем за вамі, не спускаючы вачэй: за прэзідэнтам і яго світай (і ў Швейцарыі таксама маюцца дзіўныя “незалежныя” сяброўскія таварыствы, офіс якіх знаходзіцца ў Беларускай амбасадзе ў Берне): тых мы пільнуем аргусавымі вачыма! Але наш позірк накіраваны ў першую чаргу на вас, смелых грамадзянак і грамадзян Беларусы, на вас, сябры і сяброўкі, на вас, мастачкі і мастакі, на вас, вялікіх майстроў творчага ператлумачэння!

Менавіта Альбрэхт Дзюрэр у 1503 годзе задаў позірку цалкам новую перспектыву: “Вялікі кавалак луга” — гэта выява маленькага фрагмента луга з рознымі травамі і зёлкамі. Хоць на першы позірк і можа падацца іначай, але на карціне не натуральны кавалак дзёрну.

Альбрэхт Дзюрэр. Вялікі кавалак луга, 1503, папера, наклееная на кардон, акварэль, гуаш, бялілы, 40,8 x 31,5 см.

Пазіцыя назіральніка знаходзіцца вельмі нізка, так што малюнак не мог быць зроблены на лузе. Верагодна, гэтая штудыя створаная ў майстэрні; падобна, Дзюрэр быў першы, хто выразаў кавалак луга і паставіў яго на ўзвышэнне, на п’едэстал! Дзюрэр тым самым у літаральным сэнсе глядзіць на кавалак луга, як на роўнага, і праз змену перспектывы сапраўды бачыць новае, падрабязнасці, святло і цені кладуцца іначай ‒ з’яўляецца зацікаўлены позірк, які хоча ведаць. Альбрэхт Дзюрэр лічыцца першым мастаком, які разглядаў сябе не як рамесніка, а як творцу. Таму ён лічыцца першым сучасным мастаком. Пачатак новай эры на мяжы 15-га і 16-га стагоддзя — адна з найбольш плённых эпох еўрапейскай гісторыі, нават калі пра яе плённасць сёння і вядуцца спрэчкі ў межах посткаланіяльнага дыскурсу: ніколі яшчэ чалавек за такі кароткі час не прыдумляў столькі новага, не разбураў межы вядомага раней. Адраджэнне: застылае Сярэднявечча сканчваецца. Змена перспектывы!

Што прывяло мяне ў Мінск? Гэта доўгая, але, шчыра кажучы, найбольш паспяховая гісторыя з майго жыцця! Я зноў а зноў з задавальненнем расказваю яе сваім студэнткам і студэнтам. Але гэта ўсё ж іншая гісторыя…

Зараз я паспрабую спячы чорны беларускі хлеб па рэцэпце актрысы Зоі – найлепшы хлеб, якія я еў у сваім жыцці! І буду дзяліцца ім.

Хаця ж толькі не ўздумайце ператлумачваць!..;-)

З глыбокім пачуццём салідарнасці

Валерыян Малі

Валерыян Малі, Ла-Шо-дэ-Фон, 10 жніўня 2020 года. Беларуская цішотка з 2012 года

***

Das Grosse Rasenstück

Ich stand — 2012 — alleine vor dem Präsidentenpalast in Minsk und wollte etwas fotografieren, das ich so noch nie gesehen — und vorallem noch nie g e s p ü r t habe: ein auf Millimeter akkurat geschnittener grüner Rasen, der mir ob seiner Perfektion im wortwörtlichen Sinne Angst einflösste. Ein metaphysisches Gruseln hat mich gepackt: Ein Stück Rasen!  … kein Grashalm anders gestutzt als der andere… kein Grashalm darf „herausragend“ sein.

Ich wurde sofort von einem in zivil gekleideten mutmasslichen Geheimdienstmitarbeiter des Platzes verwiesen. Offensichtlich hatte der Präsident und seine Gefolgschaft Angst vor meinem interessierten Blick…

Wir aber schauen in diesen Tage gemeinsam hin! Diesmal sind wir es, die unaufhörlich und unermüdlich beobachten und Euch nicht aus den Augen verlieren: Den Präsidenten und seine Gefolgschaft nicht (auch in der Schweiz gibt es seltsame „unabhängige“ Freundschaftsvereine mit Sitz in der Belarussischen Botschaft Bern) : die beobachten wir mit Argusaugen! Unser Blick gilt aber vorallem auch euch couragierten Bürgerinnen und Bürger von Belarus, euch Freunden und Freundinnen, Euch Künstlerinnen und Künstlern, Euch Grossmeistern der kreativen Umdeutung!

Es war Albrecht Dürer, der 1503 eine Wende des Blickes einleitete: „Das Grosse Rasenstück“ zeigt ein kleines Stück Wiese mit verschiedenen Gräsern und Kräutern. Entgegen dem ersten Eindruck ist hier kein natürliches Stück Rasen dargestellt. Der Blickpunkt liegt sehr tief, das Bild kann daher nicht auf der Wiese entstanden sein. Wahrscheinlich ist die Studie im Atelier entstanden; Dürer dürfte der erste gewesen sein, der ein Stück Rasen ausstach und auf einen Sockel, auf ein Podest stellte! Im wortwörtlichen Sinne stellt Dürer das Rasenstück somit auf Augenhöhe und sieht durch den Perspektivenwechsel wirklich Neues, Detailliertes, Licht und Schatten fallen anders auf Augenhöhe — der neugierige, wissend-wollende Blick setzt ein. Albrecht Dürer gilt als erster Maler, der sich nicht mehr als Handwerker sieht, sondern als schöpferischer Geist. Damit galt er als erster moderner Künstler. Die Zeitenwende zum 16. Jahrhundert ist eine der fruchtbarsten Epochen der europäischen Geschichte — auch wenn das im postkolonialem Diskurs derzeit heftig diskutiert wird: Niemals hat der Mensch in so kurzer Zeit so viel neues erdacht, die Grenzen des bekannten Wissens gesprengt. Renaissance: Das starre Mittelalter klingt aus. Perspektivenwechsel!

Was mich nach Minsk gebracht hat? Das ist eine lange, aber eigentlich die erfolgreichste Geschichte meines Lebens! Ich erzähle sie immer wieder und immer gerne mal meinen Studierenden. Doch das ist eine andere Geschichte…

Ich versuche jetzt ein belarussisches Schwarzbrot nach dem Rezept der Schauspielerin Zoya zu backen — das allerallerbeste Brot, das ich je gegessen habe! Und das zu teilen.

Kommt mir jetzt ja nicht auf Umdeutungsgedanken!..;-)

In tiefer Verbundenheit

Valerian Maly


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology