АЛЬБОМ ІЗРАІЛЯ БАСАВА Ў КАЛЕКЦЫІ ПАРТЫЗАНА

17 кастрычніка ў 14:50 у межах фестываля «Прадмова» (Казлова, 3, заля 1) адбудзецца папярэдняя прэзентацыя альбома «Ізраіль Басаў» з серыі «Калекцыя Партызана». Прэзентацыя з удзелам сына мастака — Матвеем Басавым адбудзецца пазней. Набыць альбом ужо можна на стэндах выдавецва «Галіяфы», а таксама Алеся Дудара. 

Альбом «Ізраіль Басаў» з серыі «Калекцыя Партызана» — гэта першае маштабнае выданне, прысвечанае творчасці аднаго з найбольш яркіх мастакоў Беларусі ХХ стагоддзя. Мастак, які доўгі час заставаўся непрызнаным афіцыйнай савецкай культурай, але стаў культавай асобай мастацкага нонканфармізму 1960-1970х. Сапраўднае адкрыццё творцы пачалося толькі ў апошнія дзесяцігоддзі.

У альбом увашло некалькі дзесяткаў жывапісных і графічных прац мастака з калекцыі сям’і, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў і Нортана і Нэнсі Доджэй. Акрамя таго пра феномен Ізраіля Басава і яго значэнне для беларускага і сусветнага мастацтва распавядаюць ва ўступных тэкстах мастацтвазнаўцы Кацярына Ізафатава і Валянціна Вайцэхоўская. Дызайн Сяргея Ждановіча. 

«Нягледзячы на нябачнае творчае быцьцё, адсутнасьць вучняў і пасьлядоўнікаў у прамым сэнсе гэтага слова, вельмі вузкае кола мастакоў-аднадумцаў, зь якімі ён меў зносіны, у гісторыі беларускага мастацтва другой паловы ХХ стагодзьдзя Басаў заняў месца цалкам выключнае. Рухаючыся самастойна, адгароджваючыся ад зьнешняга, застаючыся абсалютна сумленным і індыфэрэнтным да правіл гульні савецкага мэйнстрыму, ён не адышоў у нябыт. Для маладых мастакоў актуальнай сцэны 1980–1990-х засяроджаны шлях Басава да ўласнай індывідуальнасьці ўспрымаўся як сымбаль свабоды і стойкасьці. […]
Тым больш каштоўнай стала сёньня яго творчасьць для гледачоў і тым мацней узьнікае жаданьне зразумець: хто ж такі Ізраіль Басаў?»

Кацярына Ізафатава

Заснаваная ў 2009 годзе, сэрыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літар у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва. Заснавальнік, галоўны рэдактар — Артур Клінаў. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology