«Яно тут» \ «Палацавы комплекс»

АНТАНІНА СЛАБОДЧЫКАВА, мастачка

 

Сваю выставу «Яно тут» (Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Менск, сакавік) я ўзгадваю, таму што для мяне асабіста гэта было вельмі важна й запамінальна.

Праект «Палацавы комплекс» (Палац Румянцавых і Паскевічаў, Гомель, травень — чэрвень) таксама прыгадваецца менавіта таму, што я ўдзельнічала ў ім асабіста й бачыла знутры, як хутка й тэрмінова ўсё рабілася. Для мяне гэта быў добры досьвед стварэньня буйной працы ў іншай, не галерэйнай атмасфэры.

Але, напэўна, нейкую сапраўды важную падзею я прапусьціла.

Фатаграфія © Вікторыі Шчарбаковай, Галерэя «Ў»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology