«Пэрсона. Мэрылін»

ІРЫНА САЛАМАЦІНА, незалежная мэнэджэрка арт-праектаў, ініцыятарка праекту «Гендэрны маршрут»

Спэктакаль «Пэрсона. Мэрылін» культавага польскага рэжысэра Крысьціяна Люпы (фэстываль «ТЭАРТ», Менск, кастрычнік). Для Менску гэта неверагоднага ўзроўню спэктакаль, пачынаючы з самой пастаноўкі й заканчваючы месцам, дзе ён адбыўся, а таксама ўсёй гісторыяй вакол яго.

Справа ў тым, што актрыса, якая выконвала галоўную ролю, не змагла прыехаць у Менск у першы дзень спэктаклю. Ейны пашпарт выпадкова забрала асноўная частка трупы, што ляцела раней. Таму спэктакаль першага дня адмянілі й паставілі заплянаваныя два на наступны дзень — а 16-й і а 19-й гадзіне. Дарэчы, гэта прычына таго, што мне ўдалося на яго патрапіць. Мая знаёмая, ведаючы, што а чацьвертай гадзіне заля наўрад ці будзе поўная, дастала мне кантрамарку. Карацей, такое магло здарыцца толькі ў Менску.

Фатаграфія © Аляксея Братачкіна, «Новая Эўропа»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology