«Арт-Крытыка?», «Эўрапейскае кафэ», «Photoscope» \ «Палацавы комплекс»

ЮРЫ МАЦІЮН, фатограф

 

Па-першае, я б хацеў адзначыць, што ў гэтым годзе зьявіўся шэраг ініцыятываў, мэтай якіх было даць пачатак сталай рэфлексіі наконт культурнага жыцьця Менску й краіны. Можна, вядома, уздымаць справядлівае пытаньне пра пасьпяховасьць гэтых ініцыятываў, пра дасягненьне імі пастаўленых мэтаў, але цешыць ужо сам факт спробаў вучыць і вучыцца разважаць пра культуру, чаго, прынамсі, бракавала нашай краіне. Гэта і «Арт-Крытыка?», і «Эўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва», і адукацыйны праект «Photoscope».

Па-другое, я адзначу супольную выставу «Палацавы комплекс» (Палац Румянцавых і Паскевічаў, Гомель, травень — чэрвень) як спробу працаваць зь дзяржавай, з рэгіёнамі й з гісторыяй краіны. Таксама, я ведаю, было шмат спрэчак наконт удаласьці гэтага праекту, былі пэўныя крыўды (вядома, што яны мелі падставы) некаторых мастакоў, якія бралі ў ім удзел, — але праект адбыўся, і ён быў цікавым.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology