«ТЭАРТ»

ЮРЫ ІВАНОЎ, мастацтвазнаўца

 

Я да гэтага ніколі ня бачыў спэктакляў Крысьціяна Люпы, таму «Пэрсона. Мэрылін» (фэстываль «ТЭАРТ», Менск, кастрычнік) сталася для мяне адкрыцьцём. Вельмі ўразіла шчырасьць актрысы, якая быццам кінула сваё аголенае цела ў холад глядзельнай залі. Пасьля другога спэктаклю — «Пра канцэпцыю аблічча Сына Божага» Кастэлючы (фэстываль «ТЭАРТ», Менск, кастрычнік) — да мяне падыходзілі знаёмыя й казалі, што былі шакаваныя пастаноўкай. Спачатку ім хацелася сыйсьці, потым вярнуцца. Зь імі ўвесь час адбывалася такая ўнутраная драма, патрэбна было зламаць сябе, каб перайсьці ў іншае вымярэньне.

А менавіта такога мастацтва — правакацыйнага, памежнага, экзыстэнцыяльнага, экстрэмальнага — вельмі не хапае беларускаму гледачу.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology