Прэмія Гедройца \ «Вершы на асфальце» \ «Кніга пра Нішто»

АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, паэт, перакладчык

У літаратуры, як мне здаецца, 2012 год запомніцца найперш дзьвюма яскравымі падзеямі. Першая зь іх, больш цікавая празаікам і аматарам беларускай прозы, — гэта заснаваньне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. (Сёлетні пераможца — Павал Касьцюкевіч з кнігай апавяданьняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».) Другая падзея, цікавейшая для паэтаў і аматараў паэзіі, — міжнародны паэтычны фэстываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», што адбыўся ў Менску ў лютым. Прынамсі, у лютым 2013 адбудзецца другі «стральцоўскі» фэст, а ў сакавіку будзе зноў уручаная прэмія Гедройца.

Што да кніжных навінак, дык найцікавейшай мне бачыцца «Кніга пра Нішто» Валянціна Акудовіча, а найяскравейшым перакладным выданьнем — трохтомнік польскага пісьменьніка Януша Корчака ў беларускіх перакладах.

Фатаграфія © Аляксандар Ждановіч, budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology