«Народны Альбом» — 15 гадоў!

«Народны Альбом»

Напярэдадні 15-годзьдзя супольнага музычнага праекту «Народны Альбом» (27 сьнежня 1997 году быў першы выступ) Будзьма TV дорыць магчымасьць паглядзець адзіны прафэсійна зроблены запіс канцэрту «НА». Гэты запіс польская грамадзкая тэлевізія стварыла ўвосень 1999 году ў Кракаве.

«Народны альбом» — беларускі супольны музычны праект, які зьявіўся на сьвет дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належаць ідэя альбому й амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 1990-х: «N.R.M.», «ULIS», «Новае Неба» й іншыя. Скампанаваны й выдадзены альбом у 1997 годзе.

Цалкам канцэрт ці паасобныя песьні можна глядзець тут.

Крыніца \\ budzma.tv


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology