«Мастакі парыскай школы»

ВОЛЬГА АРХІПАВА, мастацтвазнаўца

 

Мне падаецца, самая галоўная падзея гэтага году — выстава «Мастакі парыскай школы» ( Нацыянальны мастацкі музэй, Менск, верасень-студзень). Гэта, бясспрэчна, грандыёзны праект, які прадэманстраваў, з аднаго боку, магчымасьці прыватнай ініцыятывы, арыентаванай на пашырэньне межаў беларускай культуры й мастацтва. Зь іншага боку, гэта прыклад прафэсійнай працы вялікай колькасьці людзей (супрацоўнікаў банку, Міністэрства замежных справаў, навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага музэю, СМІ й інш.).

Гэта прыклад таго, наколькі важная роля асобы ў мастацтве, грамадзтве, гісторыі. Маю на ўвазе як мастакоў, што прадстаўленыя на выставе, так і людзей, што зрабілі гэты праект (напрыклад, Уладзімер Шчасны, Віктар Бабарыка, Сьвятлана Пракоп’ева — куратар выставы й інш.).

Фатаграфія © Данііл Парнюк


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology