Рэм Колхас узначаліць Архітэктурную біенале ў Вэнэцыі

 

Цэнтральная бібліятэка ў Сіетле, арх. Рэм Колхас

Галяндзкі архітэктар Рэм Колхас прызначаны куратарам XIV Архітэктурнай біенале ў Вэнэцыі, якая пройдзе ў 2014 годзе. Рашэньне было прынятае чальцамі кіраўніцтва Вэнэцыянскай біенале на чале зь ейным дырэктарам Паола Баратай, якія назвалі Колхаса адным з найвялікшых дзеячоў сёньняшняй архітэктуры. Як паведамляецца на сайце Building Design, Колхас, у сваю чаргу, адзначыў, што паспрабуе са сваёй камандай па-новаму паглядзець на базавыя архітэктурныя элемэнты.

Рэм Колхас зьяўляецца ляўрэатам Прытцкераўскай прэміі, уладальнікам «Залатога льва» Вэнэцыянскай біенале, аўтарам праектаў Ратэрдамскага мастацкага музэю, амбасады Нідэрляндаў у Бэрліне, галерэі «Сэрпэнтайн» у Лёндане й шматлікіх іншых будынкаў.

Больш інфармацыі на афіцыйным сайце labiennale.org

Фатаграфіі © archi.ru. 

Крыніца \\ lenta.ru


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology