Фільм «У тумане» ў менскім пракаце

Экзыстэнцыйная драма «Ў тумане» Сяргея Лазьніцы выйдзе ў сталічны кінапракат.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» генэральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкаму Васіль Коктыш, карціну з 21 лютага на працягу двух тыдняў можна будзе паглядзець у кінатэатры «Беларусь».

«У тумане» — экранізацыя аднайменнай аповесьці Васіля Быкава. Дзеяньне драмы адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі. Фільм тройчы дэманстраваўся ў Менску ў лістападзе 2012 году на кінафэстывалі «Лістапад». Тады паказы фільму прайшлі пры аншлягах.

Фатаграфія © budzma.org

Крыніца \ nn.by, tut.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology