Другі сэзон праекту «Чорна-белыя вершы»

Паэтычны відэапраект грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сэзон.

Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленьняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны сэрыял, кожная сэрыя якога чаканая (шточацьвер!), а мараль — сапраўдная.
Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філялягічнай вэрлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму й духоўнасьць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні сьвядомасьці й г. д. — кожны шукае тое, што адпавядае ягоным літаратурным густам. Хай кожны самастойна дасьць сабе адказ на пытаньне, што ў літаратуры добра, а што — кепска.

«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасьці. Асаблівасьць творчага сьветапогляду беларусаў найлепш выяўляецца ў сьціплых і працавітых творцах. Нехта ўжо цяпер — эўрапейская зорка, нехта — яшчэ не. І калі хтосьці засумняецца ў тым, што гэта ўсур’ёз і надоўга, проста паверце, што вечнасьць пачынаецца тут.

У першым выпуску другога сэзону свае вершы чытае Ўладзімер Арлоў.

Глядзець ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology