Спэцпраект — «pARTisan» габрэйскі!

«Уся гісторыя габрэяў, што жылі ў Беларусі, хоць і зафіксаваная нейкім чынам, нават мэмарыялізаваная, і дагэтуль успрымаецца не як паўнапраўная частка агульнае беларускае гісторыі, а, хутчэй, як «абстрактная» гісторыя Іншых, пра якіх прынята ўзгадваць часам, але ня так ужо часта… Гэтая тэма ператварылася ў своеасаблівы «камень спатыкненьня» для беларускага грамадзтва. Як склалася гэткая сытуацыя?»

З артыкулу Аляксея Братачкіна.

 

У нумары:

пра гісторыю габрэяў у Беларусі й яе адсутнасьць у публічнай прасторы разважае Аляксей Братачкін, экскурсію па «габрэйскім» Менску праводзіць Аляксандар Карняйчук, Мацьвей Басаў успамінае пра бацьку — мастака Ізраіля Басава, Адам Глобус прэзэнтуе Майсея Кульбака;

а таксама дасьледаваньне габрэйскіх матываў у польскім кіно Пятра Фарэцкага, вершы Ізі Харыка, урывак з раману Паўла Касьцюкевіча, факты з гісторыі габрэйскага тэатру ў Беларусі й іншае.

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а, Менск)!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology