6–10 лютага — Менскі кніжны кірмаш

XX Менская кніжная выстава-кірмаш пройдзе 6–10 лютага 2013 году ў Нацыянальным выстаўным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Я. Купалы, 27).

Свае стэнды прадставяць незалежныя беларускія выдавецтвы «Галіяфы» й «Логвінаў».

Плянуецца таксама правесьці прэзэнтацыі кніг аўтараў, якія ўвайшлі ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Расклад мерапрыемстваў наступны:

6 лютага

17.00. Уладзімер Някляеў з прэзэнтацыяй кнігі «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»
17.30. Андрэй Пакроўскі з кнігай «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

7 лютага

16.00. Андрэй Федарэнка з кнігай «Ланцуг»
17.00. Уладзімер Сьцяпан з кнігай «Адна капейка»
17.30. Алесь Пашкевіч з кнігай «Сімъ побѢдиши»

8 лютага

16.30. Адам Глобус з кнігай «Сказы»
17.00. Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

9 лютага

15.30. Сяргей Балахонаў з кнігай «Зямля пад крыламі Фэнікса»
16.00. Паліна Качаткова з кнігай «Матылі»

Плянуецца, што прэзэнтацыі пройдуць на стэндзе амбасады Рэспублікі Польшча. Пасьля прэзэнтацыяў адбудуцца аўтограф-сэсіі на стэндзе выдавецтва «Логвінаў», дзе можна будзе набыць вышэйзгаданыя кнігі. Прэзэнтацыі правядуць Андрэй Хадановіч і Ганна Кісьліцына.

Уваход на выставу бясплатны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology