12 лютага — лекцыя «Польскі contemporary dance — заўтра?»

Jakub Witchen «The Right Hemisphere» \ 2009

Ганна Круліца

У межах першага адкрытага форуму плястычных і танцавальных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа-Менск-2013»

12 лютага, аўторак, 18-00
Галерэя «TUT.BY» (Менск, вул. Веры Харужай, 1а, 6-ы паверх ГЦ «Сілюэт»)

Спэцыяльны госьць з Польшчы — тэатральны й танцавальны крытык Ганна Круліца — правядзе лекцыю-прэзэнтацыю

«Польскі contemporary dance — заўтра?»

Сучасная польская сцэна танцу імгненна рэагуе на тэндэнцыі ў сусьветным contemporary dance-руху. Так, некалькі гадоў таму вялікі ўплыў на польскі сучасны танец зрабіў тэатар, таму самай папулярнай формай быў тэатар танцу. Сёньня экспэрты адзначаюць уплыў на харэаграфію візуальных мастацтваў (асабліва мэдыйных формаў).

Важна таксама адзначыць тыя зьмены, што адбыліся й у інстытуцыйных структурах. Напрыклад, была прынятая праграма Новага танцу ў Познані, што стымулявала маладых польскіх танцораў вяртацца з заходнеэўрапейскіх харэаграфічных школ на радзіму.

Што ўяўляе сабой сучасная польская сцэна танцу сёньня й што будзе з польскім contemporary dance заўтра?

Пра лектара
Ганна Круліца (Anna Królica) — гісторык, крытык сучаснага танцу, куратар, рэдактар парталу www.nowytaniec.pl, сябра асноўнага савету Польскага Інстытуту Музыкі й Танца, чалец экспэртнага савету Польскай Танцавальнай Плятформы 2012. Аўтар першай кнігі, прысьвечанай сучаснай польскай танцавальнай сцэне — «An Art to Discover. Essays on Polish Dance» (2011).

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology