Адкрыцьцё помніку літаратару й пэрформэру Ільлю Сіну

Помнік Ільлю Сіну

8 лютага ў Мэмарыяльным музэі-майстэрні Заіра Азгура адбылося адкрыцьцё помніку беларускаму літаратару й пэрформэру Ільлю Сіну з нагоды 20-годзьдзя ягонай творчай дзейнасьці й выхаду электроннай кнігі «Сапсаваныя лялькі». 

Арганізатары праекту вырашылі, што ўстанаўліваць помнікі можна і жывым людзям. Аўтарам скульптуры стаў вядомы мастак Павел Вайніцкі. Да таго ж помнік мае гукавое суправаджэньне — шматканальную аўдыёінсталяцыю Яўгена Рагозіна. У імпрэзе ўзяў удзел і сам «увекавечаны», якому была наканаваная роля ня столькі героя дня, колькі аб’екту для мастацкіх экспэрымэнтаў з экзыстэнцыйным падтэкстам. Так, падчас пэрформансу Сін выйшаў са свайго помніку.

Крыніца \ БелаПАН


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology