Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца

 


11 лютага ў Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Менску адбылася прэс-канфэрэнцыя з нагоды абвяшчэньня шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца.

На сустрэчы выступілі ганаровы старшыня журы Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру, паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, празаік Барыс Пятровіч. Напачатку спадар Лешак Шарэпка падкрэсьліў, што прэмія мае сваёй галоўнай мэтай ацаніць мастацкую вартасьць кніг і падтрымаць сучасную беларускую прозу. Барыс Пятровіч падзякаваў за ідэю стварэньня прэміі польскаму боку й «Сомбелбанку», распавёў пра тое, як працавала журы.

Больш за 40 кніг сёлета былі пададзеныя на прэмію, і выбар для сяброў журы быў няпросты. Цягам студзеня на сайце прэміі імя Ежы Гедройца былі апублікаваныя рэцэнзіі маладых крытыкаў на 12 кніг, што патрапілі ў лонг-ліст.

ШОРТ-ЛІСТЭРАМІ сталі 6 кніг наступных аўтараў:

Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фэнікса»
Альгерд Бахарэвіч «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча»
Адам Глобус «Сказы»
Уладзімер Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без»
Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»
Юры Станкевіч «Шал»

Віншуем празаікаў, якія сталі фіналістамі! Пераможца будзе абвешчаны 1 сакавіка, у Сусьветны дзень пісьменьніка.

Крыніца \ lit-bel.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology