29 сакавіка — «X-Традыцыя» ў Менску!

«X-Традыцыя» ў Музэі Азгура, люты 2012

«X-Традыцыя» ў Музэі Азгура, люты 2012

«X-Традыцыя» ў Музэі Азгура, люты 2012

29 сакавіка а 20-й гадзіне
Менскі палац культуры й спорту чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7)

Плястычны тэатар Вячаслава Іназемцава «Інжэст»
акторы з Бэрліну
і гурт «Плято» Мацьвея Сабурава
у імправізаваным пэрформансе «Х-Традыцыя»

«Х-Традыцыя» — гэта сэрыя імправізаваных пэрформансаў, якія выконваюцца тэатрам «Інжэст» у любых «нетэатральных» месцах. Вуліца, гарадзкі альбо прыродны ляндшафт, фабрычны цэх, басэйн, воданапорная вежа, дах альбо сьцяна дома — усё можа стаць імпульсам для нараджэньня асаблівай прасторавай драматургіі, якая ўзьнікае падчас зьліцьця-супрацьстаяньня цела актора й прасторы.

У пэрформансе могуць удзельнічаць як два дзясяткі актораў і музыкаў, так і адзін выканаўца. Падрыхтоўка можа заняць месяц, а можа — і гадзіну. Такім чынам кожная вэрсія «Х-Традыцыі» падобная й абсалютна не падобная да папярэдняй.

Агульным для ўсіх «Х-Традыцый» зьяўляецца выкарыстаньне «экс-традыцыйных» прыёмаў і эстэтыкі: плястычнай імправізацыі, карнавальнага гратэску, танцу бута.

Некаторыя «Х-Традыцыі» менскія гледачы бачылі параўнальна нядаўна. Напрыклад, пэрформанс на фэсьце «ДАХ-9» у Палацы мастацтваў у верасьні 2009 году ці ў лютым мінулага году ў музэі-майстэрні Заіра Азгура — пэрформанс, які завяршаў інтэрнацыянальны воркшоп-праект «Dances of Animals» тэатру «Інжэст» і актораў-вучняў Вячаслава Іназемцава з Бэрліну.

Першапачаткова сёлета плянавалася паўтарыць пэрформанс у музэі Азгура з тымі ж удзельнікамі пад назвай «Гіпсавае Стагодзьдзе». Але, на жаль, зь лютага «гіпсавыя» ўдзельнікі будучага пэрформансу (скульптуры й бюсты сталай экспазыцыі музэю) пачалі актыўна самазьнішчацца (магчыма, у знак пратэсту). Таму ад гэтай ідэі давялося адмовіцца.

Але мастацтва плястычнага тэатру ня можа застыць у музэі!!!

29 сакавіка гледачоў чакае абсалютна новая «Х-Традыцыя» ў Палацы культуры чыгуначнікаў — так бы мовіць, у «х-традыцыйных» сцэнічных умовах!

Колькасьць квіткоў жорстка абмежаваная — толькі 150!!!

Даведкі й замова: +375 44 799 98 77, +375 29 766 30 23
Кошт — 220 тыс. бел. рублёў.

Фатаграфіі © старонка «ІнЖэст» на ФБ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology