25 красавіка — лекцыя Фелікса Акермана ў Гародні

 

У межах спецпраекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры супрацоўніцтве інтэрнэт-партала «Твой стыль» адбудзецца публічная лекцыя Фелікса Акермана

«Мультыкультуралізм у Беларусі? Мінулае і будучыня культурнай разнастайнасці ў агульнеўрапейскай і лакальнай перспектыве»

Раз на два гады ў Гародні праходзіць фестываль нацыянальных культур, які адлюстроўвае асаблівую пост-савецкую практыку прадстаўлення этнічнай разнастайнасці. Але як гэта суадносіцца з практыкамі паўсядзённага жыцця розных сацыяльных группаў? І як можа спрыяць з’яўленню вымярэння мультыкультуралізму ў сучаснай Беларусі?

Гісторыя Гародні — гэта гісторыя перыядычнай змены адной ўлады на іншую, і тым, хто яе атрымаў, заўсёды прыходзілася мець справу з лакальнай культурнай і этнічнайх разнастайнасцю. Улады царскай Расіі, Польшчы, Германіі і Савецкага саюза мелі свае канцэпты этнасу і нацыянальнасці, і ўжывалі іх да насельніцтва рэгіёну. Змена гэтых канцэптаў была ў цэнтры лакальнай гісторыі Гародні на працягу ўсяго 20-га стагоддзя.

Фелікс Акерман на аснове свайго ўласнага даследавання прадэманструе, як змяняліся ўяўленні пра этнічнасць, а таксама як іх выкарыстоўвалі пры разбурэнні мясцовых супольнасцяў ў Гродне. 

Ён разгледзіць наступныя пытанні: ці былі ў міжваеннай Гародні публічныя пляцоўкі, дзе этнічную разнастайнасць артыкулявалі і абмяркоўвалі? Ці ўплывае сучаснае развіццё этнічных супольнасцяў на ўзмацненне грамадзянскасці і ўзаемаразумення ў грамадстве? Нарэшце, ці мае наогул сэнс ўжываць ліберальныя канцэпцыі правоў меншасцяў да сучасных беларускіх рэаліяў?

Мова лекцыі: беларуская. Уваход вольны!

 25 красавіка, 17-00, Гародня, цэнтр «Трэці сектар», вул. Будзённага, 48а (оф. 63)

Падрабязней пра лектара ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology