2 траўня — выстава маладых мастакоў«Структурызацыя» 

2 — 20 мая 2013
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

«Структурызацыя» — калектыўная выстава маладых мастакоў
Куратарскі дэбют Наталлі Гарачай

Да праекта падрыхтавалі працы выбітныя прадстаўнікі маладога пакалення: Паўліна Вітушчанка, Аляксей Талстоў, Анро, Тарас Пашчанка, Базыль, Алеся Пчолка, Міхась Мішук, Яўген Шадко, Фёдар Бардак, Аляксей Dreva і Міла Шыдлоўская.

Сёння не існуе маштабных напрамкаў у мастацтве, няма прапісаных паказнікаў і жорсткіх крытэрыяў ацэнкі творчасці. Ад антычнага мастацтва й па сеняшні дзень змяняецца мова твораўды сродкі перадачы мастацкіх сэнсаў. Але што робіць аўтарскую працу мастацтвам? Што ператварае індывідуальную трактоўку сэнсаў у частку агульнай сістэмы каштоўнасьцяў?

Каля 90% каментароў, што пакідаюць наведвальнікі выстаў сучаснага мастацтва ў кнігах водгукаў, праяўляюць няздольнасць гледача абгрунтавана ацэньваць, яго негатыўнасць ў стаўленні да незразумелага.
Нягледзячы на гэта па-ранейшаму існуе прафесійны мастак, і мастацкі «прадукт». Больш за тое, мастакі упэўнена арыентуюцца ў даволі неадназначных працэсах сучаснай культуры, маюць дакладныя адказы на актуальныя пытанні і моцна трымаюццца непрапісанай структуры каштоўнасцей.

Нярэдка кіруючыся састарэлымі канонамі, глядач нібыта імкнецца нацягнуць сярэднявечны гарсэт на андрагінную постаць сучаснага мастацтва. Спрабуе дадаць сілуэту сэксапільнасьці, але не зважае на тыя змены, што адбываюцца ў сёньняшнім арт-працэсе, не адзначае новыя рысы, не звяртае ўвагі на кантэкст. Праект «Структурызацыя» закліканы вылучыць галоўныя структурныя паказнікі, на якіх грунтуецца мастацтва, паказаць схему працэса стварэння і сістэматызаваць самыя прыярытэтныя на погляд маладых мастакоў тэзісы.

«Структурызацыя» — калектыўная выстава маладых мастакоў, куратарскі праект, у якім галоўная роля адводзіцца здольнасьці мастака да размовы, абмеркаваньня, ягонай гатоўнасьці да камунікацыі.

Адкрыццё выставы 2 траўня а 19-й!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology