23 траўня — лекцыя Яны Кобзавай

 

 

23 траўня, 17:00
Кафэ-гасцёўня «Чэхаў» (вул. Віцебская, 11, м. «Няміга», Менск)

У межах спецпраекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» і Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю адбудзецца публічная лекцыя Яны Кобзавай:

«Вялікая Еўропа: Еўрапейскія суседзі ці суседзі ЕС».

Адносіны з краінамі-суседзямі заўсёды былі прыярытэтам у знешняй палітыцы любой дзяржавы. З’яўленне Еўрапейскага саюза, які аб’яднаў эканамічныя і палітычныя сістэмы многіх краін на аснове агульных каштоўнасцяў, змяніла ўяўленне аб краінах-суседзях на кантыненце. Еўрапейскія краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, павінны наладжваць добрасуседскія адносіны не толькі ўздоўж сваіх межаў, але і з усім Еўрапейскім саюзам як адзіным цэлым.

За апошняе дзесяцігоддзе ЕС укараніў канцэпцыю палітыкі суседства (ENP) як аснову для сваіх адносін з усімі суседнімі краінамі акрамя Расеі. Па сутнасці, гэтая палітыка складаецца з адных і тых жа прапаноў для ўсіх сваіх суседзяў — як на ўсходзе так і на поўдні (на іншым краі Міжземнага мора).

Але ці адказвае такі ўніверсальны падыход усёй разнастайнасці суседзяў ЕС? І як выглядае на практыцы ўзаемадзеянне ЕС і краін Усходняй Еўропы?

Дыскусія з удзелам Яны Кобзавай дазволіць разгледзіць гэтыя пытанні і тое, як яны ставяцца (ці не ставяцца) да Беларусі.

Пасля лекцыі адбудзецца публічная дыскусія. Мадэратар: дырэктар па даследаваннях ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб» Яўген Прэйгермэн.

Яна Кобзава

Працуе ў Еўрапейскім савеце міжнародных адносін (European Council on Foreign Relations), даследчым цэнтры, размешчаным у Лондане. Яна спецыялізуецца на Ўсходняй Еўропе, Расіі і адносінах ЕС са сваімі ўсходнімі суседзямі. Раней Яна працавала ў славацкім дабрачынным фондзе Понціс (Nadácia Pontis) і ўдзельнічала ў адкрыцці славацкага аддзялення Café Babel.

Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую. Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology