22 траўня — Kriwi прэзентуе новы альбом

 

Вераніка Круглова

22 траўня гурт Kriwi прэзентуе мінчукам свой новы альбом «Траўка-мураўка». Канцэрт пройдзе на ганку кнігарні «ЛогвінаЎ». Фронтвуман каманды Вераніка Круглова кажа, што гэта будзе джэм-сэйшн, у якім музыкі Kriwi будуць граць разам з прыхільнікамі гурта.

Вераніка Круглова: «Мы вырашылі пасядзець сваім хіпанскім складам, зрабіць невялікі акустычны канцэрт. Выканаем 6-10 песень з новага альбома. Усе мы вельмі рэдка збіраемся, бачымся, таму хочацца, каб падыходзілі людзі, якія нас любяць, якія хочуць нас слухаць. Мы разам паспяваем і раздадзім аўтографы». Па словах Веранікі, вялікая прэзентацыя альбома «Траўка-мураўка» адбудзецца напрыканцы лета. Набыць пласцінку можна ў кнігарні «ЛогвінаЎ».

Фота © citydog.by. Крыніца / euroradio.fm


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology