21 траўня адкрылася выстава «СТРЫТ-АРТ. ЗРЭЗ»

21 траўня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адкрылася выстава вулічнага мастацтва Беларусі «СТРЫТ-АРТ. ЗРЭЗ».

Горад для мастака — гэта аснова жыцця і творчасці, традыцыйнага бачання і яркіх эмацыйных інавацый. Ноч, вецер, дождж, снег — нічога не перашкаджае райтэрам адкрываць іх сэрцы і думкі, іх перажыванні і выпуск энергіі. Яны вучацца на юрыстаў, бухгалтараў, эканамістаў і інш. — а ўначы яны мяняюць свае абліччы, каб паказаць мастацтва ў іх разуменні, каб данесці да гараджан тое, чаго не перадаюць у навінах.

Дзяржаўная структура як музей і стрыт-арт — ці магчымы кампраміс? Шматлікія выстаўкі палотнаў, інсталяцый на розных пляцоўках не могуць паказаць стрыт-арт у сапраўдным яго абліччы: ёсць розныя абмежаванні, якія не цалкам адкрываюць вулічнае жыццё гледачам. Стрыт-арт — гэта выклік, гэта парушэнне ўсіх рамак.

Стрыт-арт — гэта і ёсць вуліца з яе правіламі. Выстава ў Музеі прадэманструе гістарычны зрэз беларускага стрыт-арта праз фатаграфіі.

На выставе кожны сам зможа адказаць на пытанне, што такое стрыт-арт: стомленасць культуры самой ад сябе і абсалютная абыякавасць да яе новага пакалення, канфлікт эпох і пакаленняў або пашырэнне ўяўлення пра тое, што можа лічыцца мастацтвам, якія ў яго ёсць сучасныя формы для таго, каб не губляць сутнасці размовы з грамадствам.

Сардэчна запрашаем на мерапрыемствы, прысвечаныя выстаўке:

18.05 у рамках святкавання «Ночы музеяў» адбыўся роспіс канструкцый разам з вулічнымі мастакамі пры падтрымцы кампаніі «Molotow».
21.05 у 18.00 — урачыстае адкрыццё выстаўкі,
18.30 — гісторыя гомельскага графіці-руху, прэзентацыя студыі «Фрэш дызайн».
22.05 у 18.30 — воркшоп па стварэнню вулічнага постара ад мастака Продка (Віцебск), лайфпэйцінг (Live painting) ад мастака Улада Хвастова.
23.05 у 18.30 — гісторыя рэчыцкага стрыт-арта (першай каманды Беларусі «AZ»), прэзентацыя праекта «Tame 69 Custom Boards» пры падтрымцы кампаніі «Molotow» + роспіс скейтборда.
24.05 у 18.30 — воркшоп па ярн-бомбінгу (абвязванне прадзівам аб’ектаў).
25.05 — 26.05 з 11.00 да 17.00 — упершыню ў Беларусі адбудзецца скілтойз фестываль. У праграме: йо-йо , фінгерборд і кендама .

Куратар выставы: навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМ Каміла Янушкевіч.

Выстава будзе працаваць па 26 мая 2013 года.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology