21 чэрвеня — лекцыя Лаліты Яблонскене

 

Лаліта Яблонскене

21 чэрвеня, 19.00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
у рамках праекта «На шляху да сучаснага музею 2013. Конкурс маладых куратараў»

адкрытая лекцыя Лаліты Яблонскене «Як мы курыруем Музей? Вопыт Нацыянальнай мастацкай галерэі, Вільня».

У сваёй лекцыі Лаліта Яблонскене, дырэктар Нацыянальнай мастацкай галерэі (НМГ), раскажа пра стварэнне канцэпцыі музея мадэрнісцкага і актуальнага мастацтва, далейшым яе развіцці ў рамках выстаў, публічных праграм, у адукацыйнай практыцы і г.д. Размова пойдзе пра кантэкстуалізацыю розных аспектаў дзейнасці музея ў сувязі з яго лакацый (фізічнай і дыскурсіўнай), лакальных і міжнародных сувязях, патэнцыяле і патрэбах арт-поля і, нарэшце, пра аўдыторыю гледачоў, рэальную і жаданую.

Меркаванне лектара заснавана на штодзённай куратарскай практыцы ў Вільні — горадзе, які існуе ў адмысловым транзітным часе і прасторы, што, безумоўна, уплывае на куратарскія стратэгіі і тактыкі.

Лаліта Яблонскене — доктар мастацтвазнаўства, дырэктар Нацыянальнай мастацкай галерэі, Вільня. Сябра Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і арт-крытыкаў (AICA), Асацыяцыі літоўскіх гісторыкаў мастацтва. Выкладае гісторыю і тэорыю сучаснага мастацтва і дызайну ў Нацыянальнай Акадэміі мастацтваў .

Партнёры праекта: Галерэя «TUT.BY», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Цэнтр вывучэння сучаснага мастацтва пры ЕГУ

Інфармацыйныя партнёры: Партал аб сучасным беларускім мастацтве «Арт-актывіст», Інфармацыйна-аналітычны часопіс «Новая Эўропа», Медыя праект пра беларускую сучаснай культуры «pARTisan», Партал для прафесіяналаў у мастацтве Арткуратар, Культурны партал КУ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology