18 ліпеня — выстава «Прэс-фота Беларусі 2013»

 

18 ліпеня 2013, 19.00
Галерэя TUT.BY (г. Меінск, вул. В. Харужай, 1a, 6 паверх)

«Прэс-фота Беларусі» — конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. Быў заснаваны ў 2009 годзе айчыннымі фотарэпарцёрамі. Праводзіцца штогод. У конкурсе прымаюць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.

У 2013 годзе аргкамітэт атрымаў больш за 2500 конкурсных здымкаў ад рэкорднай колькасці удзельнікаў — 114-ці. Пераможцы былі вызначаныя ў 9-і рубрыках — «Навіны», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Рэпартажны партрэт», «Пастановачныя партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Традыцыі» і «Мабілаграфія». Уладальнікам Гран-пры конкурсу ў гэтым годзе стаў фотакарэспандэнт газеты «На страже» Вячаслаў Цуранаў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 18 ліпеня ў 19 гадзін!

Арганізатары і пераможцы падзеляцца эмоцыямі і раскажуць пра спецыфіку правядзення такіх конкурсаў. Спецыяльнымі гасцямі вечара стануць музыканты маладога калектыву Triangle.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology