30 жніўня — прэзентацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца

Сяргей Дубавец / фота svaboda.org

30 жніўня ў кнігарні «логвінаЎ» ( пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя эсэістычнай кнігі Сяргея Дубаўца Errata (як што называецца, так і адбываецца). У імрэзе возьме ўдзел аўтар і філосаф Алесь Анціпенка.

Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі. Кніга выйшла ў Бібліятэцы «Беларускі калегіюм»

Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны. Падзея ў ФБ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology