Часопіс “ПрайдзіСвет” абвяшчае шорт-ліст перакладчыцкай прэміі

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» аб’яўляе адкрыццё чацвертага сезона перакладчыцкай прэміі і паведамляе, што сёлета яна будзе ўручацца 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка.

Як заўсёды, у прэміі выдзеленыя тры намінацыі: 1) «Проза»; 2) «Паэзія»; 3) «Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет». Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся пераклады, што выйшлі цягам 2012 году. Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса «ПрайдзіСвет», пераможцаў вызначыць журы, у склад якога сёлета ўвайшлі:

Антон Францішак Брыль — паэт, перакладчык, двойчы лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2009, 2011);
Ян Максімюк — перакладчык, эсэіст, журналіст;
Марыя Мартысевіч — пісьменніца, перакладчыца (лаўрэатка прэміі часопіса «ПрайдзіСвет», 2011);
Кацярына Маціеўская — сябра рэдакцыйнай рады «ПрайдзіСвета», перакладчыца, рэдактар;
Барыс Пятровіч — пісьменнік, рэдактар, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў;
Сяргей Сматрычэнка — перакладчык, лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2010), рэдактар;
Аляксандр Фядута — літаратурны крытык, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук;
Ганна Янкута — сябра рэдакцыйнай рады «ПрайдзіСвета», перакладчыца, лаўрэатка прэміі часопіса «ПрйдзіСвет» (2009), літаратурны крытык.

Шорт-ліст сёлетняй прэміі выглядае наступным чынам:

І. Проза:

1. Святлана Богуш: «Розум» Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас);
2. Алесь Жлутка: «Anarchy in UKR» Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў);
3. Зміцер Колас: «Магчымасць выспы» Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас);
4. Марыя Пушкіна: «На шляху ў Бабадаг» Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас);
5. Павел Рааго: «Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л.» Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас);
6. Андрэй Хадановіч: «Евангелле паводле Пілата» Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас)
7. Марына Шода: «Кайтусь-чарадзей» Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў);
8. Сяргей Шупа: «Іншала, Мадона, іншала» Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас).

ІІ. Паэзія:

1. Лявон Баршчэўскі: «Медэя» Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, «Дзеяслоў» № 57;
2. Вольга Гапеева: «Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія» (пер. з кітайскай, «Дзеяслоў», № 56;
3. Аксана Данільчык: «Пакуль ты спіш» Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, «Верасень», № 6;
4. Марына Казлоўская: «Без» Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас);
5. Жанна Некрашэвіч-Кароткая: «Радзівіліяда» Яна Радвана (пер. з лацінскай, «Маладосць», №№ 1-12 / 2011, №№ 1-8 / 2012.

ІІІ. «ПрайдзіСвет»:

1. Павел Донаў: «Жалоба маркіза Марна» Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, № 9);
2. Аляксей Жбанаў: «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, № 9);
3. Марына Кажарновіч: «Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў» Душана Тарагела (пер. са славацкай, № 10);
4. Святлана Рогач: Кароткія казкі для стомленых бацькоў Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, № 10).

Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology