21 верасня праект — «Дзіцячае. Патаемнае»

21 верасня ў 16.00 у музеі -майстэрні З.І.Азгура ( вул.Азгура , 8) адбудзецца адкрыццё мастацка—асветніцкага праекту «Дзіцячае. Патаемнае»

Праект прапануе сумеснае даследаванне тэрыторыі дзяцінства , якое мы іншы раз ўспрымаем як бесклапотны і шчаслівы час. Якое яно, сучаснае дзіця? Пра што яно марыць? Што яго хвалюе і непакоіць?

У стварэнні праекта прынялі ўдзел : мастак Аляксей Іваноў , педагогі народнай арт- студыі «Wostrau» і мастацтвазнаўцы Юрый Іваноў і Ірына Сарнацкая. Для стварэння экспазіцыі былі выкарыстаныя работы выхаванцаў  студыі. Куратар: Ала Шарко. На адкрыцці адбудзецца дзіцячы перформанс (16.00 — 16.30) .

Праграма суправаджальных мерапрыемстваў:

24 верасня 14.30 – 16.00 — майстар- клас для дзяцей / паралельная лекцыя для дарослых пра асаблівасці мастацкай мовы дзяцей (Юрый Іваноў ).
27 верасня 16.00 – 18.00 — круглы стол «Дзіця ў сучасным грамадстве».

Выстава праходзіць у рамках «Тыдня сучаснага мастацтва» ў Менску (з 20 па 29 верасня) і з’яўляецца часткай праекта «На шляху да сучаснага музею-2013» . Дэталёвая інфармацыя — на сайце www.na — puti.eu


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology