15 кастрычніка — прэзентацыя кнігі Роберта Вальзера

 

15 кастрычніка (аўторак), 19.00
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул.Крапоткіна, 44, малая зала)

Прэзентацыя кнігі Роберта Вальзера «Шпацыр» у перакладзе Вольгі Гапеевай

У імпрэзе бяруць удзел: Маціас Цшоке (Швейцарыя), Вольга Гапеева (Беларусь), Міхал Гворэцкі (Славакія).

Мадэрацыя: Ірына Герасімовіч. Тэкст па-беларуску прачытае акцёр Аляксандр Марчанка.

Апавяданне «Шпацыр» выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера (1878–1956) — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.

Уваход вольны! Пры падтрымцы швейцарскага фонду культуры «Pro Helvetia».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology