18 кастрычніка — дыскусія «Беларуская літаратура на парозе сусветнага прызнання»

Сёлета ў значных выдавецтвах Германіі, Украіны і Расіі выйшлі пераклады кніг Валянціна Акудовіча (кніга эсэ «Код адсутнасці»), Наталкі Бабінай (раман «Рыбін горад») і Артура Клінава (раман «Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца»).

Каму трэба беларуская літаратура за мяжой? Хто яе чытае? Якія тэмы цікавяць замежнікаў? Як папулярызаваць беларускую прозу і паэзію ў Еўропе?

У імпрэзе прысвечанай гэтым тэмам, бяруць удзел:

Артур Клінаў,

Наталка Бабіна,

Валянцін Акудовіч,

Павал Касцюкевіч, каардынатар міжнародных праектаў выдавецтва «Логвінаў».

Мадэратар — Альгерд Бахарэвіч.

Час і месца: 18 кастрычніка ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й.

Крыніца // prajdzisvet.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology