Drum Ecstasy прэзентуе свой новы альбом

 

Drum Ecstasy прэзентуе ў Fish Fabrique Nouvelle ( spb ) свой новы альбом «Лічэбнікі / Numerals».

Так склалася, што ўсе трэкі ў новай праграме звязаны з лічбамі. Першапачаткова гэты музычны матэрыял запісваўся для фільма, але кіно ўжо даўно выйшла, а ўдзельнікі Drum Ecstasy ўсё яшчэ круцяць ручкі ў студыі, дамагаючыся выніку, які задаволіў бы іх перфекцыяністскія схільнасці. Група працягвае мадыфікаваць гэтыя трэкі і на сваіх канцэртах. Drum Ecstasy сумесьцяць выхад новага альбома з публікацыяй свайго бэк-каталога на Яндэкс.музыцы і сыграюць прэзентацыйныя канцэрты ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Вільні, Кіеве і Менску.

Дарэчы, у першых чатырох гарадах Drum Ecstasy яшчэ і будуць разаграваць сваіх знакамітых землякоў і старых сяброў — гурт «Ляпіс Трубяцкой».

Такім чынам, расклад канцэртаў:

19.10. — Санкт — Пецярбург, A2 (з «Ляпіс Трубяцкой»); 20.10. — Санкт-Пецярбург, Fish Fabrique Nouvelle (сольнік ); 26.10. — Масква, Stadium Live (з «Ляпіс Трубяцкой»); 27.10. — Масква, «Кітайскі лётчык» (сольнік ); 31.10. — Менск, Pub Undergraund (прэзентацыя альбома ў Беларусі); 30.11. — Вільня, Siemens Arena (з «Ляпіс Трубяцкой»); 30.11. — Вільня (сольнік, месца вызначаецца); 07.12 . — Кіеў, Stereo Plaza (з «Ляпіс Трубяцкой»); 07.12. — Кіеў, 44 (сольнік).

Праслухаць і спампаваць новыя трэкі можна ТУТ.

Крыніца // www.drumecstasy.com


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology