7 лістапада – сустрэча з кінарэжысёрам Рамонам Цурхерам

кадр з фільму «Дзіўная котачка»

Рамон Цурхер

 

«Еўрапейскае кафе: адкрытая прастора Еўропы», Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Мінскі міжнародны кінафествыль «Лістапад»

7 лістапада, 16:00
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37/а)

запрашаюць на сустрэчу і дыскусію з кінарэжысёрам Рамонам Цурхерам

У рамках ММКФ «Лістапад» Рамон Цурхер прадстаўляе свой фільм «Дзіўная котачка», з якім ён дэбютаваў на міжнародным форуме маладога кіно ў рамках Міжнароднага Берлінскага кінафестывалю–2013 і за які атрымаў высокую ацэнку. На міжнародным кінафестывалі «Капенгаген: PIX» фільм атрымаў Гран PIХ / галоўную ўзнагароду ў катэгорыі «Новы талент».

Як аўтар відэаарту, Рамон Цурхер зачароўвае гледача працай з выявай і арыгінальным мантажом. Глядач заінтрыгавана чакае наступную сцэну, каб знайсці рашэнне загадкі.

Але яго няма, а ёсць толькі кадры, якія застаюцца ў памяці і пранікаюць у падсвядомасць. У фільмах няма гуку, таму на першы план выходзяць візуальныя аб’екты. Рамон Цурхер расказвае адначасова шмат і нічога.

Пра рэжысёра

Рамон Цурхер (нар. у 1982 г.) – відэа- і кінарэжысёр.

З 2002 да 2005 года Рамон Цурхер вучыўся ва Універсітэце мастацтваў у Берне, дзе спецыялізаваўся на працы з відэа. З 2006 года вывучае рэжысуру ў Германскай акадэміі кіно і тэлебачання ў Берліне.

Фільмаграфія: 2013  Дзіўная котачка, 2011  Учора мая дзяўчына купіла сабе ровар, 2010  Мінакі, 2009  Райнхардштрасэ, 2007  Сёння мне падабаецца гэтая песня

Мова лекцыі: нямецкая з паслядоўным перакладам на рускую.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology