14 лістапада — выстава літоўскіх творцаў «Сінхранізацыя»

14 лістапада ў галерэі cучаснага мастацтва «Ў» у Менску, галерэя «Мастацкая ніша» прадставіць творчасць маладых літоўскіх мастакоў: жывапіс Йаланты Кізікайтэ і Канстанцінаса Гайтанжы, фільмы відэамастака Рымаса Сакалаўскаса і галаграфічную інсталяцыю скульптара Альгіса Каспаравічуса.

Мастакі ў сваёй творчасці актыўна аналізуюць сацыяльнае асяроддзе, кантэкст мастацтва і тэхналогій, аднак кожны перадае актуальныя тэмы тэхнікамі са сваёй асабістай сферы, якая цікавіць яго найбольш.

Назва выставы СІНХРАНІЗАЦЫЯ ўзнікла з відэафільма Рымаса Сакалаўскаса з такой жа назвай, дзе мастак аналізуе ўяўленні свайго дзяцінства. Відэапраца сканструяваная па прынцыпе асацыяцый, якія нараджаюць нечаканыя, утапічныя і проста лагічна неверагодныя ўяўленні. Назва твора паказвае на ідэнтычнае паняцце Карла Густава Юнга «сінхранізацыя», што характарызуе «рэальнасць», намаляваную несвядомым (пазасвядомым) уяўленнем, якое пераходзіць у свядомасць. Прадстаўляючы розных мастакоў на адной выставе, мы таксама шукаем асацыяцый, агульных рысаў між імі, аднак не імкнемся навязаць гэта як рэальнасць, альбо як бясспрэчную праўду. Сінхранізацыя ў гэтым выпадку становіцца хутчэй тэхнічным працэсам арганізацыі выставы, а не філасофскім тэрмінам, накіраваным на аналіз творчасці.

Падрабязней ТУТ.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца 14 лістапада а 19-й гадзіне. Уваход вольны
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology