24 лістапада – лекцыя Нікаля Вэрта

 

 Интэрнэт-партал «Новая Эўропа» ў межах праекта: «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы» пры падтрымцы Франка-беларускага цэнтра еўрапейскіх даследванняў

24 лістапада ў 17:00
Арт-прастора «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, к. 6)

Запрашаем на публічную лекцыю  Нікаля Вэрта «Супраціўленне грамадства ў сталінскім СССР» 

Адной з першых кніг па савецкай гісторыі, выдадзеных на рускай мове адразу пасля распаду СССР, была кніга французскага гісторыка Нікаля Вэрта «Гісторыя Савецкай дзяржавы. 1900–1991». Для многіх былых савецкіх людзей падыходы французскага гісторыка да вывучэння грамадства і дзяржавы былі важнай, новай і аргументаванай інфармацыяй. Нікаля Вэрт з пачатку 1980-х гг. займаецца адным з самых траўматычных і спрэчных перыядаў савецкай гісторыі – перыядам сталінізму.

У Беларусі, як і ў іншых былых частках СССР, да гэтага часу ідуць спрэчкі аб тым, што гэта быў за перыяд гісторыі: які сэнс мы ўкладаем у паняцце «таталітарызму», як сумясціць інфармацыю аб ахвярах рэпрэсій з жаданнем бачыць мінулае сваёй краіны годным у розных сэнсах, як сёння можна расказваць пра гэтае мінулае?

У сваёй лекцыі «Супраціўленне грамадства ў сталінскім СССР» Нікаля Вэрт зверне ўвагу на аспекты «гісторыі знізу», надзвычай важныя для разумення таго, як функцыянаваў і жыў «сталінскі » Савецкі Саюз, у якім грамадства было не толькі пасіўнай ахвярай рэпрэсіўнай палітыкі дзяржавы або мадэрнізацыі, але і спрабавала супраціўляцца і рэагаваць на змены. Доўгі час савецкая гісторыя расказвалася як «гісторыя зверху», але сёння ў нас ужо ёсць магчымасць даведацца не толькі аб «правадырах», але і аб звычайных грамадзянах, чые біяграфіі і падзеі жыцця не менш цікавыя і важныя для разумення мінулага.

ПРА ЛЕКТАРА 

Нікаля Вэрт — вядомы французскі гісторык, спецыяліст па гісторыі СССР, прафесар гісторыі Інстытута сучаснай гісторыі пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), аўтар шматлікіх публікацый па савецкай гісторыі.

Мова лекцыі:  руская. Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology