Baisan i Buben выклалі ў інтэрнэце альбом

Buben і Baisan прэзентавалі відэакліп на трэк MA of MDMA. Відэа выкладзенае на адмысловым канале BelarusMusicTV, які быў створаны карпарацыяй Believe Digital для папулярызацыі беларускіх артыстаў у свеце.

Відэа створанае Уладам Бубнам на нумар паводле верша «Лінія», які быў напісаны Байсанам ў «мёртвы» перыяд творчасці (2008) у палесскім цягніку паміж Лунінцам і Жыткавічамі. Раней тэкст гучаў у супольным разам з гомельскімі індастрыэл-монстрамі Killadox трэку Paranoja/.By.
 

Альбом лічбавай паэзіі Iamb’n’Bass, які выйшаў на лэйбле Believe digital, ужо з’явіўся на сусветных інтэрнэт-рэсурсах (I tunes, amazonmp3, Beatport, Deezer, Music Me, emusic.com, soundeo.com, rhapsody.com, starzik.com, believeband.com і інш.). Цікавы факт — частка ўжо набыўшых альбом — жыхары ўсходніх краінаў, якіх верагодна зацікавіла перадгісторыя з’яўлення псеўданіма паводле героя дзэну Baisan Monpon (梅山聞本).

Цяпер праслухаць альбом цалкам можна на афіцыйнай старонцы праекту — baisanbuben.believeband.com/

Бліжэйшы выступ артыстаў адбудзецца 31 студзеня ў клубе «Салтайм» у кампаніі паэтаў Ярылы Пшанічнага і Змітра Вішнёва ды культавай фармацыі «Князь Мышкін». Даведкі: +375 29 3637685, Facebook, Vkontakte.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology