Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных — прафесіяналаў і аматараў — на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе «Корпус 8» (Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8). Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны […]

27 чэрвеня — Давід Шульман у кнігарні «Логвінаў»

Празаік Давід Шульман прэзентуе сваю новую кнігу «Особое женское состояние». Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). 27 чэрвеня. Пачатак а 19. Крыху пра аўтара. Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў энергетычны факультэт Політэхнічнага інстытута ў Мінску. Жыве ў ізраільскім горадзе Эйлат. Аўтар кніг «Дзе ўзяць крыху шчасця?» «В тёплом городе Эйлате», «Баскетболистка с улицы Жданова».

«Дысідэнты ў савецкі час і сёння»: дыскусія з Мішэлем Ельчанінавым

Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган»), 18:30. 22 чэрвеня (серада) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца дыскусія «Дысідэнты ў савецкі час і сёння» з французскім філосафам Мішэлем Ельчанінавым і героямі яго кнігі «Новыя дысідэнты» (‘Les nouveaux dissidents’, Edition Stock, 2016). Беларуская частка кнігі вырасла з сустрэч і размоў са Святланай Алексіевіч, Дзмітрыем Строцавым, Ганнай […]

«Зразумей Украіну». Конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры

Літаратурны дом «Логвінаў» Беларускі ПЭН-Цэнтр Cаюз беларускіх пісьменнікаў Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: 1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ). 2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору). Умовы конкурсу. Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў — беларуская, руская, […]

Дыскусія «(Не) жаночае аблічча беларускай літаратуры»

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае 20 чэрвеня на прэзентацыю новага нумару і адкрытую гутарку пра ролю і вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры. Узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры паспрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону і сцверджанне, што сапраўдную літаратуру стваралі толькі мужчыны. Гутарка будзе прысвечаная гісторыі беларускай жаночай літаратуры 20 стагоддзя, рэпрэзентацыі пісьменніц у СМІ, асаблівасцям выяўлення жаночых вобразаў у школьнай […]

Запушчаная краудфандынгавая кампанія для правядзення арт-фэсту «Хранатопь. Абнуленне»!

7 ліпеня пачаўся збор сродкаў для правядзення арт-фэсту «Хранатопь. Абнуленне», запланаванага на 2-3 ліпеня 2016 у межах летняй кінашколы Андрэя Палупанава і Андрэя Кудзіненкі «Кинолаг-Хронотопь», якая адбудзецца адразу пасля фестывалю і збярэ моладзь, гатовую на працягу чатырох дзён прайсці экстрэмальны шлях ад нараджэння ідэі да гатовага фільма. Месца правядзення: арт-вёска Каптаруны (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць), у ваколіцах якой здымаліся фільмы «Масакра» і «Хардрэбут». Місія арт-фестывалю […]

Прэзентацыя кнігі «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі»

18 чэрвеня (субота) у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16) у межах праекта ECLAB_Интэракцыя нямецка-амерыканская даследчыца Аніка Вальке прэзентуе сваё даследаванне і кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» («Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia», Oxford University Press, 2015). Пачатак а 18:30. Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія. Мадэратар – Аляксей […]

Хто вызначыць лёс пераможцаў: журы Сёмага фестывалю aDNaK! сфармаванае

Урачысты дзень Сёмага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! ужо хутка — 30 чэрвеня на тэрыторыі крэатыўнай прасторы «Корпус8». А падаць работы ўдзельнікі яшчэ могуць паспець да 10 чэрвеня. Пасля чаго абноўлены склад журы ў гарачых абмеркаваннях, дыскусіях, а часам і спрэчках вызначыць пераможцаў. І заўсёды цікава, хто ж тыя людзі, ад меркавання якіх залежыць твая […]

Абсурд, бачны нават дальтоніку: постфетыш выстава Улада Бубена стартуе 8 ліпеня

Выстава Улада Бубена «Шкарпэтка, дальтанізм і тэорыя змовы» адкрыецца ў музеі Азгура 8-га ліпеня. Персанальная экспазіцыя мастака і музыкі складаецца з карцін з серый Socksism і The Hand Of, а таксама відэаінсталяцый аўтара. У святочным адкрыцці возьмуць удзeл музыкі Філіп Палмер (Philip Palmer, Вялікабрытанія/Польшча) і Леанід Нарушэвіч («Князь Мышкін») а таксама паэты Вольга Гапеева, Алесь Baisan Плотка ды іншыя. У сённяшняй рэаліі рэчы сталі нават болей, чым фетышам, […]

10 чэрвеня: дэдлайн фестывалю aDNaK!

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «aDNaK!» — прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль «aDNaK!», ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета. Як і ў […]

Cямейны эка-фестываль «Зялёны weekend»

5 чэрвеня з 12:00 да 18:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (праспект Незалежнасці 37А) Штогадовы сямейны эка-фестываль «Зялёны weekend» У межах інтэрактыўнай выставы для дзяцей і ўсёй сям’і «Ідзі і са-твары!» 5 чэрвеня у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца пяты штогадовы эка-фестываль творчасці і развіцця «Зялёны Weekend». У гэтым годзе фэст прысвечаны тэме урбанізма. Галоўнае пытанне уікенду — «Горад для чалавека ці чалавек для горада?». Разам у гульнёвай і творчай […]

Абвешчаны фіналісты «Заспявай 3.0»

Журы назвала шасцёркі фіналістаў у кожнай з трох намінацыяў конкурсу. Гэтыя выканаўцы выступяць ужывую ў летняй серыі канцэртаў і маюць шанец атрымаць грашовы прыз да 1500 еўра. Усяго на конкурс, які праводзяць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» прыйшло 78 заяваў. З іх журы адабрала 18 найлепшых у трох намінацыях — «Спяваная паэзія», «Беларускі кавер» […]

Прастора «Ў падвал» запрашае: выстава Ромы Камінскага

5 — 29 чэрвеня 2016 Прастора «Ў падвал» (праспект Незалежнасці 37А) Рома Камінскі (Беларусь) Персанальная выстава Singular Invisible Present Singular Invisible Present — першая персанальная выстава мастака ў спецыялізаванай прасторы сучаснага мастацтва. Тэма выставы — пад’езд жылога дома. Прастора, дзе скончваецца публічнае і пачынаецца прыватнае. Дзе доля прыватнага не дазваляе адчуць сябе ў бяспецы, бо публічнае яшчэ падпарадкоўвае сабе і дыктуе негалосныя правілы паводзінаў. Так, пад’езд […]

Выйшаў беларускі пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар»

У электроннай серыі часопіса «ПрайдзіСвет» выйшла новая кніга — пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар». З польскай мовы раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам «Логвінаў» і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by. Набыць кнігу можна ТУТ. «Знахар» — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра […]

Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і «Ідзі і са-твары!»

1 — 5 чэрвеня 2016 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Адкрыццё выставы 1 чэрвеня ў 18.00. праспект Незалежнасці 37А З 1 па 5 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» ператворыцца ў сапраўдную лабараторыю творчых эксперыментаў. У гонар пачатку канікул «Дзіцячыя творчыя майстэрні» запрасілі чатырох маладых творцаў і аддалі ім усю галерэйную прастору. Кожны з іх абярэ для сябе адну са сцэн, дзе задасць пачатак творчага парыву ў сваёй стылістыцы. А юныя наведвальнікі яго […]

30 траўня — вечар прысвечаны Оскару Мілашу

Вечар прысвечаны французска-польскаму паэту Оскару Мілашу і культурным повязям паміж народамі Вялікага Княства Літоўскага. Госці: прафесар філасофіі Бенедыкт Завіша-Даўгяла (Францыя) музыка Анджэй Пілецкі (Літва) культуразнаўца Сяргей Харэўскі паэт Андрэй Хадановіч Мадэратар — паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў 30 траўня. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход вольны. Пачатак а 18-30.

Эфект «Матылька» — вершы Яўгеніі Янішчыц спявае Таццяна Беланогая

Альбом «Матылёк» — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць «палескай ластаўкай». Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі «Будзьма беларусамі!», ужо ў продажы. Выданне ўключае не толькі 28 песень Таццяны Беланогай на вершы Яўгеніі Янішчыц, але і рарытэт — аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой […]

Афіша кнігарні логвінаЎ: 25 траўня

«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым. Частка 5. Кароткія сустрэчы (1967, ч/б, 96 хв). Рэжысэр: Кіра Муратава. У ралях: Уладзімір Высоцкі, Кіра Муратава, Ніна Русланава, Аляксей Глазырын. 25 траўня, 19.00. грамадскі прагляд у кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці 37а).   Рэжысэрскі і акторскі — дэбют адной з найлепшых кінамайстроў другой паловы ХХ стагоддзя. Непростыя стасункі паміж вандроўным геолагам, ягонай каханкай на высокай пасадзе і вясковай дзяўчынай ў пошуках гарадзкога […]

«Ламберсэксуал і даярка». Выйшаў першы мульцік з серыі сатырычнай паэзіі

Злабадзённы анімацыйны фільм «Ламберсек і даярка» з’явіўся ў сеціве. Аўтар-аніматар роліка — мастак Анатоль Тадорскі, сатырычны верш аўтарства Улада Пятніка агучыў Уладзіслаў Бубен, ды-джэй і літаратар. Гэта не першая супраца творцаў — раней Анатоль Тадорскі рабіў анімацыю для твораў Улада Бубена Our Way to Nowhere i The Flight for Freedom (з альбома для шведскай Studio […]

Дзень народзінаў святкуюць Іосіф Бродскі & Боб Дылан

24-га мая 2016 г. а 20-й гадзіне ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура адбудзецца музычна-паэтычны вечар «Дзень народзінаў святкуюць Іосіф Бродскі & Боб Дылан» з жывой музыкай, дэкламацыяй вершаў, тэатральнымі замалёўкамі і кубачкам якаснай гарбаты. Удзельнікі: Раман Яраш Мікіта Моніч Арцём Сітнікаў (Ciomny Sit) Тэатр «Галава-Нага». Літаратурная кампазіцыя «Бродскі-крыж» Пачатак: 20.00 Кошт квіткоў: 40 000 Дапаможа […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

114 queries in 0,382 seconds.