«Зразумей Украіну». Конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры

Літаратурны дом «Логвінаў»
Беларускі ПЭН-Цэнтр
Cаюз беларускіх пісьменнікаў

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ).
2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору).

Умовы конкурсу. Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў — беларуская, руская, украінская. Тэксты ў электронным выглядзе (фармат Word, 14 кегль, максімальны памер перакладу або твору 20 старонак) трэба даслаць на адрас: zrazumiec.ukrainu@lohvinau.by

Тэксты прымаюцца да 25 кастрычніка 2016 года. Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца напрыканцы лістапада. Першыя месцы ў намінацыях атрымаюць планшэт, другія і трэція — чыталку. Усе ўдзельнікі атрымаюць кніжныя падарункі ад кнігарні «Логвінаў», і будуць запрошаныя на майстар-клас па творчым пісьму.

У журы конкурса ўваходзяць прадстаўнікі Літаратурнага дому, ПЭН-Цэнтра і СБП

конкурс гарызантальны банер


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology