22 траўня — лекцыя Андрэя Дурэйкі

«Европейское кафе: открытое пространство Европы», Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашаюць

22 траўня 2014 a 19-й гадзіне
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Пр. Незалежнасці, 37А

на публічную лекцыю Андрэя Дурэйкі «Дзея. Межы адукацыі і маршруты актуальнай культуры»

Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай?
Як будаваць сваю прафесійную дзейнасць на базе атрыманай адукацыі?
Адукацыя за мяжой — крок у эміграцыю ці ў актуальную культуру?

2013.05.22_Аfisha_Minsk_Dzeya_AD_smallПасля распаду СССР узнікла неабходнасць у аднаўленні сістэмы вышэйшай адукацыі ў незалежнай Беларусі. Гэтыя працэсы былі неразрыўна звязаныя з разуменнем культуры і грамадства. З тым, як разумець нацыянальную культуры напрыканцы 20-га — на пачатку 21-га стагоддзя, што магчыма і мае сэнс пазычыць з еўрапейскага адукацыйнага досведа, як адукацыя звязаная сёння з грамадскім жыццём і сацыяльнымі трансфармацыямі.

Адукацыя ў галіне сучаснага мастацтва невыпадкова перетварылася ў сваеасаблівы паказнік пошукаў адказаў на гэтыя пытанні — таму што робіць спалучэнне лакальнага кантэкста з глабальным сваёй спецыяльнай тэмай. І, здаецца, гэтыя пошукі працягваюцца і сёння.

Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай? Як будаваць сваю прафесійную дзейнасць на базе атрыманай адукацыі? Адукацыя за мяжой — крок у эміграцыю ці ў актуальную культуру без межаў?

Андрэй Дурейка будзе разваждаць на гэтыя тэмы, абапіраючыся на ўласны досвед спалучэнне лакальнага і глабальнага.

Андрэй Дурэйка вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні, пазней — на манументальным аддзяленні Беларускай акадэміі мастацтваў, з якой быў выключаны ў 1992 г. падчас падрыхтоўкі антыакадэмічнай выставы «Уроки нехорошего искусства». У 1998 г. паступае ў Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў да Герхарда Мерца. З 2005 г. супрацоўнічае з Максімам Вакульчыкам, Жанай Грак, Андрэем Логінавым, Максімам Тымінько ў калектыўным праекце «Рэвізія». Андрэй Дурэйка вядомы як арганізатар архіва сучаснага беларускага мастацтва за мяжой. Жыве і працуе ў Дзюсельдорфе.

Мадэратар — Вольга Шпарага, філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа».

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology