12 чэрвеня – адкрыццё выставы REPLIKA

12 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца адкрыццё выставы REPLIKA

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прэзентуе адкрытую выставачную прастору REPLIKA – праект па падтрымцы маладых мастакоў. 

replika poster 800Праект дзейнічае з траўня 2012 года і за два гады спрыяў рэалізацыі некалькіх персанальных выстаў пачаткоўцаў ад мастацтва. Удзельнікамі праграмы сталіАляксей ТалстоўЯўген ШадкоГанна БундзелеваВасіліса Паляніна-КалендаАлена Гайдук і Аляксандар КазелаРаман Рамановіч. Універсальная пляцоўка спрыяе ўтварэнню новых іменаў на прасторы мастацкай глебы краіны- гэта паслядоўная падтрымка, развіццё і папулярызацыя сучаснага мастацтва і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры, якое пачынаецца з самага простага – кароткага выказвання мастака, яго рэплікі ўголас. REPLIKA – гэта легалізацыя амбіцый маладых мастакоў у дзеі. 

Выставачны праект, які адкрыецца 12 чэрвеня у межах праграмы па падтрымцы маладых мастакоў REPLIKA, утвораны з чатырох кароткіх выказванняў, чатырох самастойных экспазіцый на адной пляцоўцы.

Алеся Жыткевіч«Сэксуальнасць – гэта ўзаемасувязь між асобай і грамадствам. Без самаідынтыфікацыі і жадання адстойваць свае ды чужыя правы і каштоўнасці, без свабоды цялесна-сэксуальнага не адбываецца станаўленне чалавека як сацыяльнага суб’екта».

Крыху правакатыўны праект пра прыроду цялеснасці і ступень яе адкрытасці — тэма, якую грамадства мэтанакіравана пазбягае па прычыне прыроднай сарамлівасці альбо з пазіцый, якія ніяк не звязаныя з антрапаморфнымі кодамі, але створаныя праз сістэму канролю чалавечых свабод і дазволенасці. 

Аліна Швядкова«Змяшанне натуральнага і штучнага падкрэслівае кантраст, памежнасьць між рэальнасцю і нерэальнасцю. Пераходны стан чалавека — іпахондрыя ды меланхолія — адначасова прыродныя, але сфарміраваныя вонкавымі абставінамі працэсы».

Развагі на вастрыі тонкіх адчуванняў ды падсвядомых чыннікаў мастачка складае у простую да ўспрымання інсталяцыю. Вартасцевы бок застаецца за гледачом – наколькі глыбока можа ўпусць ўнутар трансфармацыю прыродных элементаў, якім нададзены статус знаемых усім душэўных станаў.

Уладзімір Грамовіч«Горад уздзейнічае на нас, яго структура ўмешваецца ў жыццё незалежна ад нашага ўспрымання. Трансфармацыя прывычных нам вобразаў выкрывае сапраўдныя ролі і паказвае, што ёсць чым».

Шырокую урбаністычную тэматыку аўтар трактуе праз прызму асобы і яе месцазнаходжння ў струтуры будынкаў ды камунікаый горада, узаемаўплыву ды заўважнага/незаўважнага ўмяшальніцтва ва ўспрыманне будзенасці простых штодзеных рытуалаў і звыклага руху жыцця.

Настасся Ганчарова«У той час, як адукаваныя галовы дасягаюць узгадненняў і законаў аб правах і свабодах, доблесці і гонары, метад схаванага або відавочнага псіхалагічнага ціску з’яўляецца самым верным спосабам ўздзеяння на адзінкавую чалавечую сутнасць».

Выстаўленыя да паказу боль і жах не павінны быць упрынятымі проста і натуральна, ўмяшальніцтва ў чалавечую прыроду не афішуецца і застаецца камерным, бачным толькі кату і яго ахвяры. Як успрыме глядач вылік мастачкі быць шчырым – вакол, зусім побач адбываецца гвалт над чалавечай свядомасцю. Ці варта заставацца амбівалентным?

Куратар праекта Наталля Гарачая.

Праект будзе адкрыты для агляду да 4 ліпеня. Запрашаем! Уваход вольны


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology