28 чэрвеня — прэзентацыя альманаха «Гарадскія тактыкі»

28 чэрвеня (субота) у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя другога нумара альманаха «Гарадскія тактыкі». Пачатак у 19:00

gorodskie_taktiki

Падчас прэзентацыі другога нумара альманаха Мінскай урбаністычнай платформы «Гарадскія тактыкі» мы распавядзем, чаму выбралі тэму «Калектыўнае дзеянне і формы гарадскога інтэрната» і што яна значыць для Мінска. Прадставім справаздачу аб актыўнасці платформы за апошнія некалькі месяцаў і ўдакладнім нашы планы на бліжэйшую будучыню.

Таксама ў праграме:

Бясплатная раздача папяровых асобнікаў часопіса;
Рэапрапрыяцыя гарадской прасторы, прылягае да галерэі;
Рэкрэацыйнае распіццё ахаладжальных напояў;
Радасць жывых чалавечых зносін.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology