30 ліпеня — прэзентацыя «pARTisan» у Віцебску!

30 ліпеня, 17-00
клуб «Чердачок» (Віцебск, Кастрычніцкая 11) 

альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» запрашае на прэзентацыю новага нумара − «НОВЫ ФРОНТ»!

Partizan-26-FIN2-422 

«Мы ідзем па адным з буйных сеткавых унівэрмагаў Віцебску й раптам спыняемся, уражаныя. Фатограф Каця Смурагаглядзіць на мяне зьдзіўленымі вачыма: «Ты таксама гэта чуеш? Гэта ж Б’ёрк!» Настрой лёгкага абсурду: пераднавагодняя «паўночная сталіца Беларусі», людзі павольна ходзяць сярод прылаўкаў зь печывам і цукеркамі, а з дынамікаў лірычны матыў — тая, што танчыць у цемры.

Можа, разгадка плённага культурнага асяродзьдзя Віцебску тоіцца дзесьці побач?»

 Вольга Бубіч «Яблыкі й ФАЛЬБОНЫ, альбо АСАБЛІВАСЬЦІ КУЛЬТУРНАЕ НЕПРАВІНЦЫІ ВІЦЕБСКУ»

 Гэтым разам «pARTisan» звяртае ўвагу на новыя імёны беларускае сучаснае культуры, у тым ліку Віцебску і Брэсту.

 У нумары: Вольга Бубіч знаёміць чытача з культурнымі героямі Віцебска, а таксама распавядае пра фотаэксперыменты Таццяны Лісоўскай; Аляксандр Веледзімовіч дзеліцца асабістымі перажываннямі сябе і часу; мастак Аляксей Талстоў расказвае, чаму беларускі трэш — добры матэрыял для працы; праз расповяд Аксаны Гайко, лідаркі тэатра «Крылы халопа», з’яўляецца ўнікальная магчымасць даведацца шмат чаго цікавага пра ўмовы арт-«партызанскага» жыцця Брэста. Дарэчы, дазнацца пра міт двух Свабодных тэатраў:

«Спачатку нас гэта весяліла: відаць, аднаго Свабоднага тэатру гэтай краіне было недастаткова, павінен быў зьявіцца яшчэ адзін. Але, вядома, нас гэта ўсё непасрэдна тычылася… Тэлефануюць за дзень і кажуць, што спэктаклю ня будзе. У рэшце рэшт тлумачыць надакучыла, і мы вырашылі зьмяніць назву». Аксана Гайко

А таксама: успаміны пра легендарную «хатку» Беларускага Свабоднага тэатра, якую яны страцілі ў мінулым годзе; інтэрв’ю з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і — упершыню на беларускай мове тэкст драматурга і літаратара Косці Сцешыка «Кубік».

 Падчас прэзентацыі адбудзецца сустрэча з героямі нумару – Таццянай Лісоўскай, Аляксандрам Веледзімовічам, Аксанай Гайко і інш.

 Уваход вольны!

На вокладцы // праца Таццяны Лісоўскай 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology