«ПЛАSТФОРМА-МІНСК — 2015» ПАШЫРАЕ СВАЕ ГЕАГРАФІЧНЫЯ РАМКІ

9-14 лютага 2015 года ў Менску ў трэці раз пройдзе «ПлаSтформа-Мінск — 2015». Гледачам будзе прадстаўлена шырокая панарама пластычнага эксперыменту ў Беларусі і замежных краінах.

Сёлетні форум значна пашырыць свае геаграфічныя рамкі. Яго ўдзельнікамі стануць калектывы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Швецыі, Латвіі, Літвы, Украіны. Спектаклі «ПлаSтформы» адбудуцца на трох сцэнах: у ДК культуры і спорту чыгуначнікаў, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і ДК ім. Н.Ф. Шарко.

Падзеяй форуму стане Вечар танца бута, які пройдзе 13 лютага на сцэне РТБД. У рамках вечара гледачы ўбачаць бута-спектакль «Human Project» студыі міждысцыплінарных мастацтваў «IDEA GNOSIS» (Рыга, Латвія), а таксама прэм’еру бута-перформансу Ірыны Ануфрыевай (Беларусь-Швецыя) «EMBERS». Нагадаем, што Ірына Ануфрыева не ўпершыню ўдзельнічае ў «ПлаSтформе»: у 2013 на форуме быў паказаны яе сола-перфоманс «У пустаце».

Бута-спектакль «Human Project» / IDEA GNOSIS "(Рыга, Латвія) // крыніца фота: © simonaorinska.info

Бута-спектакль «Human Project» / IDEA GNOSIS (Рыга, Латвія) // крыніца фота: © simonaorinska.info

Сярод замежных удзельнікаў форуму спектаклі таксама прадставяць:

Lubelski teatr tanca (Люблін, Польшча), танцспектакль «The Stories that we never told»;

Arts Printing House / Young stage artists ‘program «Open Space’13» (Вільня, Літва), танцспектакль «Contemporary?»;

Сумесны беларуска-ўкраінскі праект — перформанс «У чатыры рукі» — прадставіць ID Dance Company. Аўтарамі ідэі, харэаграфіі і выканаўцамі працы выступілі Іна Асламава (Гомель, Беларусь) і Данііл Белкін (Днепрапятроўск, Украіна). Перформанс з поспехам быў паказаны ў Кіеве, Днепрапятроўску, Гомелі. Для менскай публіка гэта будзе прэм’ера.

Перформанс «У чатыры рукі» / ID Dance Company (Беларусь-Украіна) // крыніца фота: асабісты архіў Іны Асламовой

Перформанс «У чатыры рукі» / ID Dance Company (Беларусь-Украіна) // крыніца фота: асабісты архіў Іны Асламавай

Асобнай старонкай праграмы «ПлаSтформы» стануць спектаклі самых вядомых беларускіх прадстаўнікоў танцавальнага і пластычнага тэатра. Сярод іх:

— Фізічны тэатр «InZhest» (Менск), пластычны спектакль «Доступ да цела»,

— Танцтэатр «Галерэя» (Гродна), танцспектакль «Concerto grosso»,

— Тэатр танца «Karakuli» (Менск), танцавальны перфоманс «Адзін у квадраце»,

Skvo’s Dance Company (Менск), танцавальны перфоманс «Дзевяць клетак».

Інтэрв’ю з удзельнікамі і стваральнікамі спектакляў «Адзін у квадраце» і «Дзесяць клетак» чытайце ТУТ.

Прэм’еру новага спектакля «Goldkopf» прадставіць Laboratory Figures Oscar Schlemmer (Магілёў).

Laboratory Figures Oscar Schlemmer (Магілёў) // крыніца фота: © laboratoryfigures.wix.com

Laboratory Figures Oscar Schlemmer (Магілёў) // крыніца фота: © laboratoryfigures.wix.com

Завяршальнай падзеяй «ПлаSтформы» стане Вечар маладых харэографаў Беларусі, які адбудзецца 14 лютага на сцэне ДК ім. Н.Ф. Шарко. Свае спектаклі прадставяць:

— Танцавальная кампанія «NAЧАLO» (Гродна), танцспектакль «Макі растуць у галаве»,

— Тэатр танца «Skyline» (Менск), харэаграфічная мініяцюра «Слова для снега»,

Сяргей Паяркоў (Менск), харэаграфічная мініяцюра «Кветкі для Юліі».

Харэаграфічная мініяцюра «Слова для снега» / тэатр танца «Skyline» (Мінск) // крыніца фота: © tut.by

Харэаграфічная мініяцюра «Слова для снега» / тэатр танца «Skyline» (Менск) // крыніца фота: © tut.by

Сюрпрызам вечара стане спектакль «Вясна. Егэ сакральнае» студыі сучаснага танца і праектнага тэатра танца «Two-Ніка» (Тула, Расія). Пастаноўка створана ў выніку супрацоўніцтва тэатра і вядомага маскоўскага харэографа, перформера, педагога Дар’і Бузоўкінай. Па версіі расійскага фестывалю «Сіла бязмоўя-2013» спектакль атрымаў званне «Лепшы данс-спектакль года».

Па заканчэнні вечара адбудзецца адкрытае абмеркаванне вынікаў «ПлаSтформы Мінск — 2015».

Акрамя гэтага, у рамках форуму будуць праходзіць майстар-класы, дыскусіі, абмеркаванні спектакляў. Адной з прыярытэтных задач «ПлаSтформы» з’яўляецца адкрытая камунікацыя ўдзельнікаў і гледачоў паміж сабой, а таксама з гасцямі форуму — крытыкамі, прадстаўнікамі міжнародных фестываляў, акцёрамі, рэжысёрамі, харэографамі, педагогамі.

Ініцыятарамі і арганізатарамі «ПлаSтформы» з’яўляюцца Вячаслаў Іназемцаў (пластычны тэатр «InZhest», дырэктар форуму), Іна Асламава (група сучаснай харэаграфіі «Quadro», Гомель), Аляксандр Цебянькоў (танцтэатр «Галерэя», Гродна).

Арганізатары «ПлаSтформы» запрашаюць усіх, каму цікавы беларускі сучасны тэатр, хто хоча ўдзельнічаць і назіраць за яго падзеямі. Прыязджайце, глядзіце, удзельнічайце! Каля 3000 гледачоў наведалі «ПлаSтформу» ў 2013 і 2014!

Сачыце за навінамі ў групах ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/pages/PlaStforma/532690263428359

https://www.facebook.com/inzhest

http://vk.com/plastforma

Відэаролікі фестывалю:

PlaStforma-2013

PlaStforma-2014

На вокладцы // Пластычны спектакль «Доступ да цела» / фізічны тэатр «InZhest» (Мінск) // фота: © Раман Стрыга

Крыніца // artaktivist/Theatre


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology